Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
све́тласць
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне
|
адз. |
| Н. |
све́тласць |
| Р. |
све́тласці |
| Д. |
све́тласці |
| В. |
све́тласць |
| Т. |
све́тласцю |
| М. |
све́тласці |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
све́тласць I ж. (к све́тлы) све́тлость;
до́мік ва́біў сваёй ~цю — до́мик привлека́л свое́й све́тлостью
све́тласць II ж. све́тлость;
ва́ша с. — ва́ша све́тлость
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
све́тласць 1, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан светлага. Светласць валасоў. □ У краі пагоркаў пясчаных Сэрцам радня не счарсцвелы, Трымае яна ў пашане Светласць бярозы белай. Жычка.
све́тласць 2, ‑і, ж.
У дарэвалюцыйнай Расіі — тытулаванне некаторых уладарных асоб і князёў (ужывалася з займеннікамі ваша, яго, яе, іх). [Палкоўнік:] — Бачыш, ніякая маскіроўка не памагла, Язэп Францавіч... Так, здаецца, велічаюць вашу светласць? Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
све́тлы, -ая, -ае.
1. Які ярка свеціць.
Светлая лямпачка.
2. Добра асветлены, яркі.
Светлыя палацы.
С. дзень.
3. Ясны, празрысты.
С. ручаёк.
4. Менш яркі па колеры ў параўнанні з іншымі, не цёмны.
Светлыя валасы.
Светлыя фарбы.
5. Радасны, нічым неазмрочаны, незасмучаны.
Светлая будучыня.
С. ўспамін.
6. Ясны, лагічны, праніклівы.
С. розум.
Светлыя надзеі.
|| наз. све́тласць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
светлата́, ‑ы, ДМ ‑лаце, ж.
Тое, што і светласць 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
све́тлость
1. (к све́тлый) све́тласць, -ці ж.;
до́мик привлека́л свое́й све́тлостью до́мік ва́біў сваёй све́тласцю;
2. (титулование) дорев. све́тласць, -ці ж.;
ваша све́тлость ва́ша све́тласць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
светлота́ ж., разг.
1. (к све́тлый) светлата́, -ты́ ж., све́тласць, -ці ж.;
2. (свет) святло́, -ла́ ср.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Святло́ ‘прамяністая энергія; светласць; асвятленне’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., Сл. ПЗБ), све́тла (свѣтло) ‘агонь’, ‘зрок’ (Нас.), ‘агонь’, ‘лямпа’ (Растарг.). Сюды ж святло́ ‘светла, відна’ (ігн., Сл. ПЗБ). Укр. сві́тло, ст.-укр. свѣт(ь)ло ‘агонь ад свечкі’, польск. światło, чэш. světlo, славац. svetlo, славен. svetlo: na svetlo dati ‘выдаць’, серб.-харв. све̏тло ‘святло’, макед. светло. Ад *světьlъ, паводле Сноя (гл. Бязлай, 3, 349), ад *světlъ. Гл. светлы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
я́снасць 1, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан яснага; ясната. Яснасць неба. Яснасць позірку. Яснасць гуку. □ У вясковай сіняватай яснасці ярка відаць былі палі. Асіпенка. Новы дзень настаў, але яснасці ў сям’ю Вішнёвых ён не прынёс. Грамовіч. Твае мне любы месячныя ночы І яснасць зор, што свецяць над табой. Журба.
•••
Унесці яснасць гл. унесці.
я́снасць 2, ‑і, ж.
Уст. Тое, што і светласць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)