светагля́д
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
светагля́д |
светагля́ды |
| Р. |
светагля́ду |
светагля́даў |
| Д. |
светагля́ду |
светагля́дам |
| В. |
светагля́д |
светагля́ды |
| Т. |
светагля́дам |
светагля́дамі |
| М. |
светагля́дзе |
светагля́дах |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Светагля́д ‘кругагляд, светапогляд, светабачанне’ (Ласт., Некр. і Байк.). Як і светапо́гляд ‘тс’ (ТСБМ), з’яўляецца інтэрнацыянальнай калькай, параўн. рус. мировоззрение ‘тс’, польск. światopogląd ‘тс’, крыніцай якіх лічыцца ням. Weltanschauung ‘тс’ (< Welt ‘свет’ і Anschauung ‘погляд ), гл. Фасмер, 2, 626; Нававейскі, Zapożyczenia, 15. Меркаванне пра калькаванне польскага слова (Цімошук, Studia z filologii ros. i słów.: Białorutenika, 22, 30) цяжка давесці, паколькі ўпершыню сьветагля́д (Гарэц. 1) фіксуецца ў 20‑я гг. XX ст. як пераклад рус. миросозерцание.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)