светагля́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. светагля́д светагля́ды
Р. светагля́ду светагля́даў
Д. светагля́ду светагля́дам
В. светагля́д светагля́ды
Т. светагля́дам светагля́дамі
М. светагля́дзе светагля́дах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Светагля́д ‘кругагляд, светапогляд, светабачанне’ (Ласт., Некр. і Байк.). Як і светапо́гляд ‘тс’ (ТСБМ), з’яўляецца інтэрнацыянальнай калькай, параўн. рус. мировоззрение ‘тс’, польск. światopogląd ‘тс’, крыніцай якіх лічыцца ням. Weltanschauung ‘тс’ (< Welt ‘свет’ і Anschauung ‘погляд ), гл. Фасмер, 2, 626; Нававейскі, Zapożyczenia, 15. Меркаванне пра калькаванне польскага слова (Цімошук, Studia z filologii ros. i słów.: Białorutenika, 22, 30) цяжка давесці, паколькі ўпершыню сьветагля́д (Гарэц. 1) фіксуецца ў 20‑я гг. XX ст. як пераклад рус. миросозерцание.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

светагля́д м. (высок.), светапо́гляд м. Wéltanschauung f -;

ідэалісты́чны светагля́д éine idealístische Wéltanschauung

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)