саўдзе́льнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. саўдзе́льнік саўдзе́льнікі
Р. саўдзе́льніка саўдзе́льнікаў
Д. саўдзе́льніку саўдзе́льнікам
В. саўдзе́льніка саўдзе́льнікаў
Т. саўдзе́льнікам саўдзе́льнікамі
М. саўдзе́льніку саўдзе́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

саўдзе́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які ўдзельнічае разам з кім-н. у чым-н. (часцей нядобрым, шкодным).

Саўдзельнікі ў злачынствах.

|| ж. саўдзе́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. саўдзе́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саўдзе́льнік м. соуча́стник, соо́бщник, соумы́шленник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саўдзе́льнік, ‑а, м.

Той, хто прымае ўдзел у чым‑н. разам з кім‑н. — Ведаеш, Андрэй Максімавіч, я сябе адчуваю саўдзельнікам злачынства, — прызнаўся Радзевіч. Дуброўскі. Свірыд хавае крадзенае і сам крадзе, зрабіў саўдзельнікам сына Амяльяна. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саўдзе́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да саўдзельнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

соприча́стник уст. саўдзе́льнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хаўру́снік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Саўдзельнік у якой-н. справе, у хаўрусе.

|| ж. хаўру́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. хаўру́сніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паслуга́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (пагард.).

Той, хто імкнецца выслужыцца перад кім-н., саўдзельнік у чым-н.

|| ж. паслуга́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

соуча́стник саўдзе́льнік, -ка м., удзе́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

приспе́шник книжн. памага́ты, -тага м.; саўдзе́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)