сашчэ́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

1. Прылада для сашчэплівання папер.

2. Прыстасаванне, з дапамогай якога счапляюць што-н. (спец.).

Вагонныя сашчэпкі.

|| прым. сашчэ́пачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сашчэ́пка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сашчэ́пка сашчэ́пкі
Р. сашчэ́пкі сашчэ́пак
Д. сашчэ́пцы сашчэ́пкам
В. сашчэ́пку сашчэ́пкі
Т. сашчэ́пкай
сашчэ́пкаю
сашчэ́пкамі
М. сашчэ́пцы сашчэ́пках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сашчэ́пка ж., в разн. знач. скре́пка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сашчэ́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

1. Прылада для змацавання, сашчэплівання папер. — Вось яны, пісьмы! — [Малашанка] узяў стос аркушаў з вучнёўскіх сшыткаў і канвертаў, змацаваных сашчэпкай. Шамякін. [Шугай] выцягнуў з папкі некалькі аркушаў, змацаваных вялізнай сашчэпкай. Асіпенка.

2. Прыстасаванне, пры дапамозе якога счапляюць што‑н. Моцна націскаюць адзін на адзін вагоны, абвісае кручча, [якім] сашчэплены паміж сабою вагоны.. Міколка, павісшы над крукамі, раскручвае сашчэпку. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скре́пка сашчэ́пка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)