Патарча́ка, патырча́ка ’кол, палка, якія тырчаць у плоце, з зямлі’ (ТСБМ, Янк. 2; КЭССачанка), ’стрэмка’ (глыб., Сл. ПЗБ), ’замінка’, ’непатрэбная рэч’ (Бір. Дзярж.), патарча́чына ’невідочная з зямлі ці з багна абгніўшая дзеравіна’ (КЭС, лаг.). Да тырча́ць (гл.). Роднасныя рус. усх. пото́рча, пск. пото́рчевина ’палка, ражон, шост, уваткнутыя ў зямлю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перашчу́к ’дождж з перапынкамі’ (нараўл., ЛА, 2), перашчупаць, перэшчукаць ’сціхаць, пераставаць’ (Нас., Растарг., Нар. Гом.Сачанка), перашчу́кпуць, пірашчупнуць ’перастаць’ (брагін., З нар. сл.; чач., Жыв. НС), рус. бранск. перещупать, ne- реіцу́кнуть ’перастаць (аб дажджы)’. Да пера- (гл.) і шчупаць* цяўкнуць перастаць, пераставаць’ (гл.), якое ўзыходзіць да ліг. ščiuti ’сціхаць, пераставаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заві́ліна, ‑ы, ж.

Выгіб, звіліна. Парамі паварочваўся на завілінах ракі. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паго́рысты, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты пагоркамі; няроўны. Млынкоўскае поле няроўнае, пагорыстае. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́свеціцца, ‑свеціцца; зак.

Пачаць свяціцца. У небе высвеціліся зоры. Выплыў месяц. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вілава́ты, ‑ая, ‑ае.

Вілападобны, раздвоены. Вілаватае дрэва. □ Вілаватая саха падпірала дах. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыпрага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Выпрагчы ўсіх, многіх. Мужчыны павыпрагалі коней. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нату́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.

Наравіцца, упірацца. Конь натурыцца і не хоча ісці. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бака́сты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Таўстабокі, бухматы. Выкідвае ў столь шызыя клубочкі пары бакасты самавар. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глёўкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Вязкі, ліпкі. Колы мякка пакацілі па мокрым, глёўкім тарфяністым полі. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)