Сахаві́лы ’драўляныя вілы для гною’ (ТС, Выг., Сл. Брэсц.), суховілкі ’тс’ (Жыв. сл.), ’вілкі з трыма зубамі’ (пін., Шатал.), ’палка з раздвоенымі канцамі’ (палес., Сл. ПЗБ), соховы́ла ’лапы драўлянай сахі, канцы якіх пераўтвараюцца ў ручкі’ (палес., Нар. лекс.). Беларуска-палеска-украінская ізалекса: параўн. укр. дыял., палес. сохові́ли ’драўляныя вілы для гною’ (Выгонная, Бел.-укр. ізал., 18). Да саха і вілы (гл.), першапачаткова, мабыць, саха, г. зн. палка з раздвоенымі канцамі, якая ўжывалася замест віл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Расахаві́лы ’драўляныя вілы, акаваныя жалезам’ (валож., ЛА, 2), рассахаві́лы ’драўляныя вілы на два зубы’ (Жд. 3). Відаць, кантамінацыя расо́ха (гл.) і ві́лы, параўн. сахаві́лы ’тс’ (гл.). Цікавы выпадак спалучэння ў адным слове праславянскіх сінонімаў рознага паходжання, параўн. Мартынаў, Балто-слав.-итал. изогл., 35.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)