Сатні (Прынісла Калида рышато блиноў Ды начоўки сатнёўвіц., Рам., 8, 129). Гл. сачэнь (сачні > сацні > сатні), відавочна, з т‑ гіперкарэктным у цокаючых гаворках.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сцяць¹, сатну́, сатне́ш, сатне́; сатнём, сатняце́, сатну́ць; сцяў, сцяла́, -ло́; сатні́; сця́ты; зак., каго-што.

Зняць, аддзяліць чым-н. вострым, ссячы.

С. галаву.

|| незак. сціна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сатну́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. сатну́ сатнё́м
2-я ас. сатне́ш сатняце́
3-я ас. сатне́ сатну́ць
Прошлы час
м. сатну́ў сатну́лі
ж. сатну́ла
н. сатну́ла
Загадны лад
2-я ас. сатні́ сатні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час сатну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сця́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. сатну́ сатнё́м
2-я ас. сатне́ш сатняце́
3-я ас. сатне́ сатну́ць
Прошлы час
м. сця́ў сцялі́
ж. сцяла́
н. сцяла́
сцяло́
Загадны лад
2-я ас. сатні́ сатні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час сця́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сцяць², сатну́, сатне́ш, сатне́; сатнём, сатняце́, сатну́ць; сцяў, сцяла́, -ло́; сатні́; сця́ты; зак., што (разм.).

1. Абхапіўшы, сціснуць.

С. рукі рамянямі.

2. Шчыльна злучыць (губы, зубы і пад.).

С. губы да болю.

3. Сціснуць (грудзі, горла), перашкаджаючы дыхаць.

Нешта сцяло грудзі, пераняло дыханне.

4. безас. Пра мароз: сцягнуць, схапіць.

Вечарам ваду сцяло.

|| незак. сціна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. сціна́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)