сатана́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз.
Н. сатана́
Р. сатаны́
Д. сатане́
В. сатану́
Т. сатано́й
сатано́ю
М. сатане́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сатана́, -ы́, м.

1. Злы дух, д’ябал, які супрацьстаіць Богу.

2. м. і ж., разм. Лаянкавае слова.

|| прым. сатані́нскі, -ая, -ае.

С. смех (перан.: злосна-насмешлівы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сатана́ ж., в разн. знач. сатана́, дья́вол м., чёрт м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сатана́ миф., бран. сатана́, -ны́ м.; д’я́бал, -бла м., чорт, род. чо́рта м.; разг. шама́н, -на́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сатана́, ‑ы, м.

У некаторых рэлігіях — злы дух, які супрацьстаіць богу; д’ябал. Колькі надзеі паклаў.. [«брат Міша»] на тое, што прывядзе, нарэшце, «к госпаду» гэтую «заблудную авечку». А тут — зноў сатана не дрэмле. Косцік і ўчора і пазаўчора хадзіў у лес па чужыя дровы. Брыль. // м. і ж. Разм. Ужываецца як лаянкавае слова. — Адкасніся, сатана, — замахаў Ціток сваім кіем. Параска сарвалася і пабегла ўперад. Лобан. [Кацярына:] — Базыль, сатана ты сіберная!.. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сатана́ ’у некаторых рэлігіях — злы дух, які супрацьстаіць богу, д’ябал’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), сата́нсатана; надакучлівы чалавек’ (Нас.), са́тан, сатана́сатана’, сата́нье ’чэрці’ (ТС). Укр., рус. сатана́, ст.-рус. сатана, ст.-слав. сотона, чэш. satan, satanáš, славац., н.-луж., в.-луж. satan, серб.-харв., славен. sotona, балг. сатана, сатона, макед. satana. Старажытнае запазычанне з грэч. σατανας, якое са ст.-яўр. sāţān (Міклашыч, 317; Фасмер, 3, 565; Кіпарскі, Gemeinslaw., 130), а не з гоц. satana, як лічаць Стэндэр–Петарсан (Slaw.-germ., 430 і наст.), Махэк₂, 538. Форму сатана Фасмер (там жа) тлумачыць другасным прыстасаваннем да грэч. формы. Сюды ж сатані́ць ’сварыць каго-небудзь з кім-небудзь’, ’шкодзіць’, ’зводзіць, падбухторваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шата́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Сатана, д’ябал.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шайта́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

У мусульманскай міфалогіі: злы дух, сатана.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шата́н м., разг. сатана́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саза́навы, ‑ая, ‑ае.

Прыгатаваны з сатана. Сазанавая начынка. Сазанавая юшка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)