сатана́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз.
Н. сатана́
Р. сатаны́
Д. сатане́
В. сатану́
Т. сатано́й
сатано́ю
М. сатане́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сатана́, -ы́, м.

1. Злы дух, д’ябал, які супрацьстаіць Богу.

2. м. і ж., разм. Лаянкавае слова.

|| прым. сатані́нскі, -ая, -ае.

С. смех (перан.: злосна-насмешлівы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сатана́ ж., в разн. знач. сатана́, дья́вол м., чёрт м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сатана́ миф., бран. сатана́, -ны́ м.; д’я́бал, -бла м., чорт, род. чо́рта м.; разг. шама́н, -на́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сатана́, ‑ы, м.

У некаторых рэлігіях — злы дух, які супрацьстаіць богу; д’ябал. Колькі надзеі паклаў.. [«брат Міша»] на тое, што прывядзе, нарэшце, «к госпаду» гэтую «заблудную авечку». А тут — зноў сатана не дрэмле. Косцік і ўчора і пазаўчора хадзіў у лес па чужыя дровы. Брыль. // м. і ж. Разм. Ужываецца як лаянкавае слова. — Адкасніся, сатана, — замахаў Ціток сваім кіем. Параска сарвалася і пабегла ўперад. Лобан. [Кацярына:] — Базыль, сатана ты сіберная!.. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сатана (рэліг.) 5/49; 9/77

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Сатана (гераіня кабардзінск. эпасу) 7/433

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

сатана́ рэл., тс. перан. Stan m -s, -e; Tufel m -s, - (чорт)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сатана

Том: 31, старонка: 66.

img/31/31-066_0450_Сатана.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

сатана́

(гр. satan, ад ст.-яўр. satan = праціўнік)

злы дух у некаторых рэлігіях, які супрацьстаіць богу; д’ябал.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)