саступі́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. саступлю́ састу́пім
2-я ас. састу́піш састу́піце
3-я ас. састу́піць састу́пяць
Прошлы час
м. саступі́ў саступі́лі
ж. саступі́ла
н. саступі́ла
Загадны лад
2-я ас. саступі́ саступі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час саступі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

саступі́ць, -ступлю́, -сту́піш, -сту́піць; -сту́плены; зак.

1. Пакінуўшы якое-н. месца, перайсці на іншае.

С. на тратуар.

С. з ганка (спусціцца).

2. што і чаго. Добраахвотна адмовіцца ад каго-, чаго-н., перадаўшы каму-н. іншаму (разм.).

С. сваю чаргу.

С. месца ў аўтобусе (вызваліць для іншага). Не саступім ворагу зямлі роднай (не здадзім).

3. Перастаць супраціўляцца, пярэчыць; пайсці на ўступкі (разм.).

Ён жа малы, трэба яму с.

4. Аказацца горшым у якіх-н. адносінах пры параўнанні з кім-, чым-н.

У ведах па геаграфіі ён не саступіць нікому.

5. што. Пры продажы аддаць танней вызначанай цаны.

Каб саступіла трохі, то можна купіць і больш яблыкаў.

|| незак. саступа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саступі́ць сов.

1. (с места) сойти́;

чалаве́к хістану́ўся, але з ме́сца не ~пі́ў — челове́к пошатну́лся, но с ме́ста не сошёл;

с. з ле́свіцы — сойти́ с ле́стницы;

~пі́ з даро́гі — сойди́ с доро́ги;

2. (о цене) уступи́ть, сба́вить;

не с. ні капе́йкі — не уступи́ть ни копе́йки;

3. прост. уступи́ть;

с. ме́сца — уступи́ть ме́сто

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саступі́ць, ‑ступлю, ‑ступіш, ‑ступіць; зак.

1. Пакінуўшы якое‑н. месца, перайсці на іншае; адысці ўбок. У той меры, у якой Мішурын зрабіў свой першы рух, каб ісці, і чалавек хістануўся за ім, але з месца не саступіў. Чорны. Нечаканы сігнал машыны перапыніў іх гаворку. [Леў Раманавіч і Вера] саступілі на абочыну. Асіпенка. [Трацюк] таропка аглянуўся назад, быццам чакаючы, што яго нехта дагоніць на вузкай сцяжынцы і прымусіць саступіць у жыта. Кавалёў. // Сысці з чаго‑н., спусціцца. Дзед санліва, з асцярогаю саступіў з ганка. Мележ. [Немец] вяла саступіў з прыступак і сеў. Быкаў.

2. што і чаго. Разм. Добраахвотна адмовіцца ад каго‑, чаго‑н., аддаўшы, перадаўшы што‑н. каму‑н. іншаму. [Сцяпан:] — Вася, будзь чалавекам, саступі мне сваю змену. Пянкрат. [Віктар:] — Я вам саступлю права мыць сёння посуд. Савіцкі. // Вызваліць сваё месца (на якім можна сядзець, ляжаць) для каго‑н. іншага. [Дзяўчынка:] Табе, Мікола, праз хвілінку, Напэўна, месца давядзецца саступіць: Глядзі, бабулька да аўтобуса бяжыць. Корбан. [Бабуля:] — Малады чалавек, саступі месца старому. Якімовіч. // Пакінуць, здаць ворагу якое‑н. месца, пазіцыю. Мы сціснулі зубы да болю І клятву Радзіме далі, Што ворагу-хціўцу ніколі Сваёй не саступім зямлі. Астрэйка. І голас краіны рабочай дамчыцца з бяскрайняе далі: — Чужое зямлі мы не хочам — сваёй не саступім ні цалі. Дудар.

3. Разм. Паддацца сіле, націску; перастаць супраціўляцца. Стогнучы ад болю,.. [Сцяпан і Васіль] цягалі адзін аднаго за валасы, і ніхто не хацеў саступіць другому. Каліна. Сядзеў [Янкель], пакуль не давялося саступіць сіле. Карпюк. // Пайсці на ўступкі адпаведна патрабаванням, пажаданням іншых. Валодзя — хлопец спакойны, малому саступіць. Брыль. Потым ужо [Хадоська] падумала, што Хоня дарэмна не саступіў: толькі раззлаваў бацьку. Мележ. Я натурай — памяркоўны. У спрэчкі ўступаць не люблю.. Па-мойму, такому, у каго язык лёгка падвешаны ў роце, лепей саступі. Грамовіч.

4. (звычайна з адмоўем). Не вытрымаць параўнання з кім‑, чым‑н., аказацца горшым у якіх‑н. адносінах. Дачка — лётчыца, другая, праўда, яшчэ пешкі пад стол ходзіць, не саступіць старэйшай. Гурскі.

5. што. Прадаючы, згадзіцца аддаць танней вызначанай цаны. [Цётка да Ганны:] — Колькі ты аддала за шлюбную сукенку? Калі крыху саступіш, я магу ўзяць у залік твайго доўгу. Дубоўка. [Анісім Панок:] — Яно-то канешне, можна б і саступіць трохі, каб гэта які другі конь. А за гэтага дык не хачу, як той казаў, і граха на душу браць, і так аддаю табе за паўцаны. Сабаленка.

•••

Саступіць дарогу (з дарогі) — а) адысці ўбок, даўшы месца для праходу, праезду. Дзверы расчыніліся, жанчына саступіла з дарогі і ўпусціла Славу. Хомчанка; б) пайсці на ўступкі каму‑н. [Грыгор’еў:] — Найшла ў вас каса на камень, і адно аднаму дарогу саступіць не хочаце. Кірэйчык; в) даць магчымасць дзейнічаць, вылучыцца ў якой‑н. галіне. Адна з іх [актрыс] ужо саступіла дарогу маладым. «Работніца і сялянка».

Саступіць з (свайго) шляху — адмовіцца ад вызначанай мэты, задач і пад., здрадзіць ранейшым матам. [Кубяк:] — Мы добра ведаем, што і вам і нам даў Кастрычнік, і мы не саступім, таварышы, са шляху нашай з вамі рабочай, пралетарскай дружбы. Брыль.

Саступіць месца чаму — замяніцца чым‑н. Хаты старога мястэчка саступілі месца дамам і дамкам новага мястэчка. Чорны. Бескарыслівасць [Гарасіма] пад старасць саступіла месца сквапнасці. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саступа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да саступіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераступі́ць², -уплю́, -у́піш, -у́піць; зак.

1. што. Добраахвотна адмовіцца ад чаго-н. на карысць другога; ахвяраваць што-н., чым-н.

П. чаргу.

Я лепш сваё пераступлю.

2. каму-чаму. Зрабіць уступку, саступіць.

Старому чалавеку трэба п.

|| незак. пераступа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

посторони́ться сов. саступі́ць убо́к, саступі́ць з даро́гі; адступі́цца (адступі́ць) убо́к; адысці́ся (адысці́) убо́к; (свернуть с дороги) збо́чыць; адхіну́цца; адхілі́цца;

посторони́сь! адхіні́ся!, набо́к!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

састу́плены

1. усту́пленный, сба́вленный;

2. прост. усту́пленный;

1, 2 см. саступі́ць2, 3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скости́ть сов., прост.

1. (сбросить со счёта) скі́нуць;

2. (уступить) спусці́ць, скі́нуць, саступі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саступа́ць несов.

1. (с места) сходи́ть;

2. (о цене) уступа́ть, сбавля́ть;

3. прост. уступа́ть;

1-3 см. саступі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)