састаўны́, -а́я, -о́е.

1. Які складаецца з некалькіх частак, элементаў.

Састаўная лесвіца.

2. Які з’яўляецца часткай чаго-н., уваходзіць у склад чаго-н.

Састаўная частка лякарства.

Састаўны выказнік — які складаецца са звязкі і іменнай часткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

састаўны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. састаўны́ састаўна́я састаўно́е састаўны́я
Р. састаўно́га састаўно́й
састаўно́е
састаўно́га састаўны́х
Д. састаўно́му састаўно́й састаўно́му састаўны́м
В. састаўны́ (неадуш.)
састаўно́га (адуш.)
састаўну́ю састаўно́е састаўны́я (неадуш.)
састаўны́х (адуш.)
Т. састаўны́м састаўно́й
састаўно́ю
састаўны́м састаўны́мі
М. састаўны́м састаўно́й састаўны́м састаўны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

састаўны́ составно́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

састаўны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які складаецца з некалькіх частак, элементаў. Робяць.. [вудзільны] часцей за ўсё састаўнымі з 2–3 кален, змацаваных паміж сабой пры дапамозе латуневых або медных злучальных трубак. Матрунёнак. // У граматыцы — які складаецца са звязкі і іменнай часткі. Састаўны выказнік.

2. Які з’яўляецца часткай чаго‑н. Біч, састаўная частка цэпа, ужо выступае ў беларускіх гаворках пад рознымі назвамі, хоць і аднаго кораня. «Працы».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́рык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. гл. шар.

2. Састаўны элемент крыві.

Белыя і чырвоныя крывяныя шарыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыгра́ф, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Састаўны пісьмовы знак, які складаецца з дзвюх літар і ўжыв. для абазначэння на пісьме фанем і іх варыянтаў.

Беларускія дыграфы «дж» і «дз».

|| прым. дыгра́фны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лічэ́бнік, ‑а, м.

Часціна мовы, якая абазначае колькасць або парадак прадметаў пры іх лічэнні. Колькасныя лічэбнікі. Зборныя лічэбнікі. Састаўны лічэбнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

составно́й састаўны́; (являющийся частью) складо́вы;

составно́е стекло́ састаўно́е шкло;

составна́я часть госуда́рства складо́вая ча́стка дзяржа́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Суцэ́льны ’які цягнецца без прамежкаў, перапынкаў’, ’зроблены з аднаго кавалка, не састаўны’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Сцяшк.). Укр. суці́льний, рус. дан. суце́льный ’тс’. Паводле Трубачова (Праспект, 79), узыходзіць да прасл. дыял. *sǫcělьnъjь ’тс’. Да цэлы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

суцэ́льны, -ая, -ае.

1. Які цягнецца без прамежкаў, цалкам займае сабой усю прастору.

Суцэльная паласа асфальту.

2. Такі, які ахоплівае ўсіх ці ўсё; паўсюдны, усеагульны.

Суцэльная электрыфікацыя.

3. Зроблены з аднаго кавалка; не састаўны.

Падлога з суцэльных дошак.

Суцэльная парода (якая не падзяляецца на пласты па сваёй структуры).

|| наз. суцэ́льнасць, -і, ж. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)