сартава́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, які займаецца сарціроўкай чаго-н.

|| ж. сартава́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сартава́льнік

‘механізм’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сартава́льнік сартава́льнікі
Р. сартава́льніка сартава́льнікаў
Д. сартава́льніку сартава́льнікам
В. сартава́льнік сартава́льнікі
Т. сартава́льнікам сартава́льнікамі
М. сартава́льніку сартава́льніках

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сартава́льнік

‘асоба’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сартава́льнік сартава́льнікі
Р. сартава́льніка сартава́льнікаў
Д. сартава́льніку сартава́льнікам
В. сартава́льніка сартава́льнікаў
Т. сартава́льнікам сартава́льнікамі
М. сартава́льніку сартава́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сартава́льнік м. сортиро́вщик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сартава́льнік, ‑а, м.

1. Асоба, якая займаецца сарціроўкай чаго‑н. Працаваць сартавальнікам на пошце.

2. Механізм для сарціроўкі чаго‑н. Магнітны сартавальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сортиро́вщик сартава́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сарціро́ўшчык, ‑а, м.

Тое, што і сартавальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сартава́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да сартавальнік (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тры́ер ‘трыер, машына для ачысткі і сартавання насення’ (ТСБМ, Брасл. сл.), тры́ёр ‘тс’ (Сцяшк.), трэ́ер ‘тс’ (Жд. 1). Праз польскую мову (tryjer) з франц. trieurсартавальнік’, якое з trier ‘перабіраць, сартаваць’ (Голуб-Ліер, 489; SWO, 1980, 779; ЕСУМ, 5, 643).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)