санато́рый
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
санато́рый |
санато́рыі |
| Р. |
санато́рыя |
санато́рыяў |
| Д. |
санато́рыю |
санато́рыям |
| В. |
санато́рый |
санато́рыі |
| Т. |
санато́рыем |
санато́рыямі |
| М. |
санато́рыі |
санато́рыях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
санато́рый, -я, мн. -і, -яў, м.
Спецыяльна абсталяваная для лячэння, прафілактыкі захворванняў і адпачынку стацыянарная ўстанова курортнага тыпу.
Бальнеалагічны с.
|| прым. санато́рны, -ая, -ае і санато́рскі, -ая, -ае.
Санаторны рэжым.
Санаторскі аўтобус.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
санато́рый м. санато́рий;
туберкулёзны с. — туберкулёзный санато́рий
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
санато́рый, ‑я, м.
Спецыяльна абсталяваная для лячэння і адпачынку ўстанова курортнага тыпу. Ля самага мора, у засені густой паўднёвай зеляніны хаваюцца светлыя маленькія домікі. Гэта — дачы дзіцячага санаторыя. Хомчанка.
[Лац. sanatorium ад sano — лячу, вылечваю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
санато́рий санато́рый, -рыя м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
санато́рыя, ‑і, ж.
Уст. Санаторый.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кумысалячэ́бніца, ‑ы, ж.
Санаторый для кумысалячэння.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кардыялагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для лячэння сардэчных хвароб. Кардыялагічны санаторый.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тубсанато́рий (туберкулёзный санато́рий) тубсанато́рый, -рыя м. (туберкулёзны санато́рый).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зае́зд, -у, М -дзе, м.
1. гл. заехаць.
2. Адзін з тураў спаборніцтва ў скачках, бегу, гонках.
Паўфінальны з.
3. Прыезд у пэўны тэрмін групы адпачываючых у санаторый, дом адпачынку.
Сёння ў доме адпачынку з.
|| прым. зае́зны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)