са́мба

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, нескланяльны

адз. мн.
Н. са́мба са́мба
Р. са́мба са́мба
Д. са́мба са́мба
В. са́мба са́мба
Т. са́мба са́мба
М. са́мба са́мба

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

са́мба², -ы, ж.

Лацінаамерыканскі танец хуткага тэмпу, двухдольнага памеру, а таксама музыка да гэтага танца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

са́мба¹, нескл., н.

Спартыўная барацьба, якая дапускае разнастайныя эфектыўныя прыёмы і дазваляе аказаць паспяховае супраціўленне больш моцнаму або ўзброенаму праціўніку; самаабарона без зброі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

са́мба нескл., ср., спорт. са́мбо

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

са́мба, нескл., н.

Спартыўная барацьба, якая дапускае прымяненне болевых прыёмаў і дазваляе перамагаць больш моцнага або ўзброенага праціўніка; самаабарона без зброі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самбі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен — спецыяліст па барацьбе самба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

са́мбо спорт. са́мба нескл., ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самбі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спартсмен, які займаецца самба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)