самака́т
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
самака́т |
самака́ты |
| Р. |
самака́та |
самака́таў |
| Д. |
самака́ту |
самака́там |
| В. |
самака́т |
самака́ты |
| Т. |
самака́там |
самака́тамі |
| М. |
самака́це |
самака́тах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
самака́т, -а, М -ка́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Механічнае рухальнае прыстасаванне, на якім катаюцца, адштурхоўваючыся ад зямлі нагой, і якое мае выгляд планкі на двух колцах з прымацаванай да яе ручкай накшталт веласіпеднага руля.
2. уст. Назва веласіпеда, матацыкла, аўтамабіля.
|| прым. самака́тны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
самака́т м., в разн. знач. самока́т
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
самака́т, ‑а, М ‑каце, м.
1. Уст. Назва веласіпеда, матацыкла, аўтамабіля.
2. Прыстасаванне па колцах або роліках, на якім катаюцца дзеці пры адштурхоўванні ад зямлі нагой. Па тратуарах грукацелі на самакатах хлапчукі — мурзатыя, у падраных на каленях портачках. Савіцкі.
3. Механічнае рухальнае прыстасаванне. Па самакату Бервяно Ідзе пад нож Варштата. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самока́т самака́т, -та м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ласапе́та, лісапе́та ’самакат на двух колах’ (КЭС, лаг.), лісапед, лісапет, лісафет, лісапета, лісафета (Сл. паўн.-зах.). Скажоныя формы ад веласіпед, якое з франц. vélocipéde < лац. velox, velocis ’хуткі’ і pes, pedis ’нага’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
веласіпед; самакат (разм.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
ца́цка, ‑і, ДМ ‑ццы; Р мн. ‑цак; ж.
1. Прадмет, прызначаны для гульні дзецям. Ёсць цацкі добрыя ў яе: Машына-самакат, мядзведзь рахманы... Дачка бярэ яго, ён устае На плюшавыя лапы паслухмяна. Калачынскі. А дзецям зверх праграмы .. [Лапко] вылепліваў з гліны хвацкія цацкі: свісцёлкі,.. баранчыкаў, парасятак, сабак. Колас. // Невялікая рэч, якая служыць для аздобы, упрыгожання. [Жанчыны] ўзяліся мыць вокны, здымаць з мэблі чахлы, вешаць фіранкі,.. выцягваць з шафаў прыгожыя цацкі і расстаўляць на ранейшыя месцы. Карпаў. З гэтых арэхаў у Эквадоры пачалі вырабляць розныя цацкі і аздобы. «Маладосць». // Іран. Пра што‑н. небяспечнае, складанае (зброю, інструмент). — Бачыш гэтыя цацкі, — ён [бандыт] паказаў мне рэвальвер і фінку, — не адна, дык другая дагоніць. Якімовіч. — Ды вось нашы цацкі не хочуць падвезці на месца, — з нейкай жальбой у голасе гаварыў чырванашчокі, дужы механізатар, паказваючы на молат. Мыслівец.
2. перан. Той, кім (або тое, чым) распараджаюцца па ўласнаму жаданню дзеля пацехі. Быць цацкай у чыіх‑н. руках. □ Бывае, чалавек Усё жыццё сваё, увесь век Нікчэмнай цацкай пражывае. Корбан.
3. Разм. Пра рану або пашкоджаную, параненую частку цела. Зрабіць сабе цацку. □ Праз тыдзень [Вухавец] пачаў выходзіць, трымаючы сваю забінтаваную цацку на перавязі, у цёплай вязанай хустцы. Брыль. — Радыкуліт у вас, ці што? — Гэта во самае.. — Была і ў мяне гэтая цацка. Ермаловіч.
•••
Як (нібы) цацка — пра што‑н. вельмі прыгожае, адмысловае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)