салё́ны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. салё́ны салё́ная салё́нае салё́ныя
Р. салё́нага салё́най
салё́нае
салё́нага салё́ных
Д. салё́наму салё́най салё́наму салё́ным
В. салё́ны (неадуш.)
салё́нага (адуш.)
салё́ную салё́нае салё́ныя (неадуш.)
салё́ных (адуш.)
Т. салё́ным салё́най
салё́наю
салё́ным салё́нымі
М. салё́ным салё́най салё́ным салё́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

салёны, -ая, -ае.

1. Насычаны соллю, які ўтрымлівае ў сабе соль.

Салёнае мора.

2. Пасолены з перавышэннем нормы.

С. блін.

Салёныя пельмені.

3. Прыгатаваны ў растворы солі ў запас.

Салёныя грыбы.

4. перан. Дасціпны да рэзкасці, непрыстойнасці (разм.).

С. анекдот.

С. жарт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́рка-салё́ны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. го́рка-салё́ны го́рка-салё́ная го́рка-салё́нае го́рка-салё́ныя
Р. го́рка-салё́нага го́рка-салё́най
го́рка-салё́нае
го́рка-салё́нага го́рка-салё́ных
Д. го́рка-салё́наму го́рка-салё́най го́рка-салё́наму го́рка-салё́ным
В. го́рка-салё́ны (неадуш.)
го́рка-салё́нага (адуш.)
го́рка-салё́ную го́рка-салё́нае го́рка-салё́ныя (неадуш.)
го́рка-салё́ных (адуш.)
Т. го́рка-салё́ным го́рка-салё́най
го́рка-салё́наю
го́рка-салё́ным го́рка-салё́нымі
М. го́рка-салё́ным го́рка-салё́най го́рка-салё́ным го́рка-салё́ных

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

солёный в разн. знач. салёны;

солёные озёра салёныя азёры;

солёный суп салёны суп;

солёные огурцы́ салёныя агуркі́;

солёное сло́во перен. салёнае сло́ва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сала́тніца, ‑ы, ж.

Сталовая пасудзіна для салаты (у 2, 3 знач.). Салёныя рыжыкі проста гарэлі ў салатніцах, адборныя гурочкі, здавалася, самі прасіліся ў рот. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тама́т, ‑а і ‑у, М ‑маце, м.

1. ‑а. Тое, што і памідор. Вырошчванне таматаў. Салёныя таматы.

2. ‑у. Паста, соус з памідораў. Суп з таматам. Рыба ў тамаце.

[Ісп. tomate.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрумст, ‑у, М ‑сце, м.

Хруст, трэск. Віця паднёс, [пясок] да мікрафона і пацёр у далонях. Хрумсту не было. Шыцік. Убачыў [Гарэнка] у абед, як Юрка гэты з хрумстам аплятае салёныя [а]гурочкі, такія пругкія, сакаўныя. Вышынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мэндрыкі ’печыва з мукі ці бульбы’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Магчыма, з літ. mėndrė ’трыснёг’. Параўн. палачкі (кукурузныя, салёныя і да таго пад.). Не выключаецца запазычанне з польск. maldrzyk ’коржык з сырам’ ці укр. мандрык ’тс’ (Брукнер, 319; ЕСУМ, 3, 381).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

салёны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўтрымлівае ў сабе соль, насычаны соллю (пра вадаёмы) і проціл. прэсны. Салёнае мора. Салёнае возера. □ Увесь час пытай зямлю, чаго яна хоча: кіслага ці салёнага? Кулакоўскі. // Якому ўласцівы спецыфічны смак солі (пра вільгаць). Салёныя пырскі. □ У салёнай белай пене Шэпты галькі навакол, Бы Манахава маленне Ціха падае на дол. Крапіва. Хвалі салёныя — чыстыя слёзы, Мо ў твае рэчкі плакалі лозы? Кавалюк. / Пра паветра, вецер. Салёны вільготны вецер дзьмуў.. [хлопчыкам] у твар, свістаў ля вушэй, упіраўся ў грудзі. Бяганская.

2. Прыпраўлены соллю, занадта пасолены. Салёная страва. Салёная зацірка. □ Навечна будзь благаславёны, Запрацаваны ў поце хлеб — Не квашаны і не салёны, Для важных спечаны патрэб! Глебка. / Пра смак крыві, слёз, поту. Салёны пот. □ Мірошкін адчуў салёны смак у роце і зразумеў, што гэта слёзы Галі — апошняе адчуванне, звязанае з гэтай прыгожай, каханай дзяўчынай. Пятніцкі. / у перан. ужыв. Развітаўся з салёнаю службай марской, Месцам вахты працоўнай Стаў ціхі пакой. Жычка.

3. Прыгатаваны ў запас з соллю, у салёным растворы (пра харчовыя прадукты). Салёная рыба. Салёныя агуркі. □ Грыбную ікру можна прыгатаваць з сушаных або салёных грыбоў. «Звязда».

4. перан. Разм. Дасціпны да рэзкасці, непрыстойнасці. Салёнае слоўца. Салёны анекдот. □ Пры рабоце адпускалася многа жартаў, салёных і смешных. Лужанін. Размаўлялі .. [рыбакі] паміж сабой вольна, нярэдка перасыпаючы гаворку салёнымі слоўцамі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пацячы́, ‑цячэ; ‑цякуць; пр. пацёк, ‑цякла, ‑цякло; зак.

Пачаць цячы. Пацяклі ручаі. □ Па маршчыністым твары пацяклі слёзы, буйныя, салёныя. Гурскі. Стары Банэдык згадзіўся даць .. [хлопцам] човен, нават заканапаціў яго і пасмаліў, каб не пацёк у дарозе. Чарнышэвіч. Пацяклі, паплылі за гадамі гады... Купала. Радасна грымнуў аркестр на хорах, і пацяклі павольныя гукі паланеза. Караткевіч. З прыходам вясны малочны статак прыбавіў малака, у касу пацёк .. свежы струменьчык грошай. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)