саля́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. саля́нка саля́нкі
Р. саля́нкі саля́нак
Д. саля́нцы саля́нкам
В. саля́нку саля́нкі
Т. саля́нкай
саля́нкаю
саля́нкамі
М. саля́нцы саля́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

саля́нка¹, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Тое, што і сальніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саля́нка², -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Густы суп з дробна нарэзанымі кавалкамі мяса або рыбы і вострымі прыправамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саля́нка I ж.

1. соло́нка;

2. бот. соля́нка

саля́нка II ж., кул. соля́нка, селя́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саля́нка 1, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Разм. Невялікая пасудзіна для солі; сальніца. Рэстаран называецца... Дзяўчына глянула на Тараса і паслухмяна пачала збіраць са стала бакалы і салянкі. Шамякін. Першую лыжку зачэрпне [бацька] — пакаштуе. Калі недасаль, загадае Хвядосу: — Падай салянку. Калюга.

2. Аднагадовая травяністая расліна сямейства лебядовых, якая расце ў засушлівых і засоленых месцах.

саля́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Густы суп з дробна нарэзанымі кавалкамі мяса або сасісак і вострымі прыправамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Саля́нка1 ’саляніца’ (ЛА, 5). Дэрыват ад прым. саля́ны, які да соль (гл.).

Саля́нка2 ’мера сыпучых рэчываў у 4 чацверыка’ (Касп.). Да соль (гл.), мабыць, першапачаткова мера солі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сальні́ца ж., см. саля́нка1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

соля́нкаI бот. саля́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

соля́нкаII кул. саля́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

соло́нка саля́нка, -кі ж., сальні́ца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)