сала́ка, -і, ДМа́цы, ж.

Дробная марская рыба сямейства селядцовых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сала́ка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. сала́ка
Р. сала́кі
Д. сала́цы
В. сала́ку
Т. сала́кай
сала́каю
М. сала́цы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сала́ка ж., зоол. сала́ка, сала́кушка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сала́ка и сала́кушка зоол. сала́ка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сала́ка, ‑і, ДМ ‑лацы, ж.

Дробная марская рыба сямейства селядцоў.

[Фін. salaka.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сала́ка ’дробная марская рыба сямейства селядцоў’ (ТСБМ). З рус. сала́ка, дзе таксама сала́га, салаку́ша; запазычанне з фін. salakka ’рыба Alburnus lucidus’, эст. salakas. Гл. Фасмер, 3, 549; Мызнікаў, Рус. гов. Обон., 191–192.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́нгі мн. л. ’поліўка з рыбы’ (даўг., Сл. ПЗБ). З лат. renğeсалака’ (Сл. ПЗБ, 4, 332), параўн. яшчэ серб.-харв. ренга (ха̀ринга) ’селядзец’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)