сакаві́цкі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
сакаві́цкі |
сакаві́цкая |
сакаві́цкае |
сакаві́цкія |
| Р. |
сакаві́цкага |
сакаві́цкай сакаві́цкае |
сакаві́цкага |
сакаві́цкіх |
| Д. |
сакаві́цкаму |
сакаві́цкай |
сакаві́цкаму |
сакаві́цкім |
| В. |
сакаві́цкі (неадуш.) сакаві́цкага (адуш.) |
сакаві́цкую |
сакаві́цкае |
сакаві́цкія (неадуш.) сакаві́цкіх (адуш.) |
| Т. |
сакаві́цкім |
сакаві́цкай сакаві́цкаю |
сакаві́цкім |
сакаві́цкімі |
| М. |
сакаві́цкім |
сакаві́цкай |
сакаві́цкім |
сакаві́цкіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прасве́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прасвяціцца.
2. Свяціцца, віднецца ў прамежках паміж чым‑н., праз што‑н. Праз лісце каштана прасвечвалася неба, яснае, спякотнае. Шамякін. Скрозь галіны дрэў ужо прасвечвалася вепраўскае поле. Колас. Цяпер жа дрэвы парадзелі, і ўвесь парк прасвечваўся з аднаго канца ў другі. Хадкевіч.
3. Прапускаючы праз сябе святло, рабіцца, здавацца празрыстым. Сакавіцкае сонца свеціць Янку ў патыліцу, і Даніку відаць, як вушы Лычыка, нейкія круглыя і адтапыраныя, прасвечваюцца, нібы яны з ружовай паперы. Брыль. / Пра схуднелага, хваравітага, бледнага чалавека, яго цела і пад. Хлопчык тады быў шчупленькі, невысокі ростам, бялявы твар яго з густым рабаціннем, здаецца, прасвечваўся. С. Александровіч. Чалавек той быў такі худы, што ажно рукі прасвечваліся наскрозь. Хомчанка. / Пра што‑н. старое, вынашанае. [Кюблер] патрусіў калашыной сваіх старэнькіх штаноў, якія так пацёрліся і знасіліся, што амаль прасвечваліся. Шамякін.
4. перан. Выяўляцца, станавіцца прыкметным (пра які‑н. ўнутраны стан, якасць, уласцівасць і пад.). З маленькіх шчылінак-вачэй хлопца прасвечваўся смутак і сорам за сваю нязграбнасць. Дуброўскі.
5. Асвятляцца (сонцам, праменямі святла). — Стаім на ўзлеску .. бору, а ён высока на ўзгорку і .. ўвесь сонцам прасвечваецца. Ракітны.
6. Зал. да прасвечваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)