саджа́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Сельскагаспадарчая машына для пасадкі бульбы, агародніны, расады.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саджа́лка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. саджа́лка саджа́лкі
Р. саджа́лкі саджа́лак
Д. саджа́лцы саджа́лкам
В. саджа́лку саджа́лкі
Т. саджа́лкай
саджа́лкаю
саджа́лкамі
М. саджа́лцы саджа́лках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

саджа́лка ж. сажа́лка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саджа́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Сельскагаспадарчая машына для пасадкі бульбы і расады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сажа́лка с.-х. саджа́лка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Са́жалка ’штучны вадаём’, ’садок для рыбы’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Сцяшк., Яшк., Сл. ПЗБ, Др.-Падб., Янк., Выг., Клім., Інстр. 1), са́джалка ’тс’ (Касп., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), са́жэлка ’тс’ (ТС), са́жаўка ’тс’ (Сцяшк. Сл., Скарбы, Сл. ПЗБ), ’старык ці прарытая вадой упадзіна; круглая яма’ (Яшк.), ’яма з вадой’ (Шат.). Рус. дыял. са́жалка, укр. са́жалка, са́жавка, польск. sadzawka ’тс’. Да сажаць, садзіць з суф. ‑алка, гл. Брукнер, 478. Для тлумачэння матывацыі Борысь, 537 прыводзіць прыклад з XVI ст.: “sadzawka… kędy ryby sadzają”. З бел. запазычаны літ. sazalka, sõziauka ’сажалка’ (Скарджус, LW 203; Фрэнкель, 1, 286).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)