саба́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Тое, што і сабакар (у 1 і 2 знач.).

2. Аматар сабак (разм.).

3. Памяшканне для сабак; сабакарня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саба́чнік

‘сабачарня’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. саба́чнік саба́чнікі
Р. саба́чніка саба́чнікаў
Д. саба́чніку саба́чнікам
В. саба́чнік саба́чнікі
Т. саба́чнікам саба́чнікамі
М. саба́чніку саба́чніках

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

саба́чнік

‘асоба’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. саба́чнік саба́чнікі
Р. саба́чніка саба́чнікаў
Д. саба́чніку саба́чнікам
В. саба́чніка саба́чнікаў
Т. саба́чнікам саба́чнікамі
М. саба́чніку саба́чніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

саба́чнік м.

1. (помещение для собак) соба́чник;

2. см. сабака́р 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саба́чнік, ‑а, м.

1. Чалавек, які даглядае сабак у сабакарні; сабакар.

2. Разм. Аматар сабак.

3. Той, хто ловіць сабак.

4. Памяшканне для сабакі; сабакарня. Адрамантаваць сабачнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саба́чніца, ‑ы, ж.

Жан. да сабачнік (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сабака́рня, ‑і, ж.

1. Памяшканне для сабак; сабачнік.

2. Разм. Зграя сабак. Як настае дзень, так і лезе з нажом да горла жонка: «Сабакарню цэлую развёў... Патапі, а то...». Сачанка. У сто сабачых галасоў завыла сабакарня. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)