рэфера́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рэфера́т рэфера́ты
Р. рэфера́та рэфера́таў
Д. рэфера́ту рэфера́там
В. рэфера́т рэфера́ты
Т. рэфера́там рэфера́тамі
М. рэфера́це рэфера́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рэфера́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Кароткі выклад зместу кнігі, артыкула, даследавання, а таксама даклад з такім выкладам.

|| прым. рэфера́тны, -ая, -ае і рэфераты́ўны, -ая, -ае.

Рэфератыўны часопіс (які друкуе рэфераты навуковых публікацый).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэфера́т м. рефера́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэфера́т, ‑а, М ‑раце, м.

1. Кароткае паведамленне зместу навуковай працы, артыкула, кнігі і пад. Усё, аб чым .. [Рыгор] пісаў у дысертацыі, трэба было выкласці ў рэфераце. Арабей.

2. Даклад, заснаваны на крытычным аглядзе кніг і пад. Бурбіс даваў мне гатовыя рэфераты, і я, загадзя падрыхтаваўшыся, чытала іх у гуртку. Мядзёлка.

[Ад лац. referre — дакладваць, паведамляць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэфера́т ’кароткі выклад якога-небудзь пытання, зместу кнігі’ (ТСБМ). З рус. реферат ’тс’. Ст.-бел. реферацыя ’даклад, справаздача’ < с.-лац. referatio (Булыка, Лекс. запазыч., 33).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рефера́т рэфера́т, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэферы́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што (кніжн.).

Зрабіць (рабіць) рэферат чаго-н.

Р. кнігу.

|| зак. таксама прарэферы́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўтарэфера́т, ‑а, М ‑раце, м.

Рэферат твора (звычайна навуковага), напісаны самім аўтарам. Аўтарэферат дысертацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэферы́раваць 1, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) рэферат, кароткі выклад чаго‑н. Рэферыраваць кнігу.

рэферы́раваць 2, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Выконваць абавязкі рэферы, судзіць у спартыўных спаборніцтвах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэферэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Асоба, якая складае або чытае дзе‑н. рэферат.

2. Службовая асоба, якая з’яўляецца дакладчыкам або кансультантам па пэўных пытаннях. — Кацар быў спецыяліст, светлая галава, найлепшы рэферэнт па эканоміцы. Шамякін.

[Ад лац. referens, referentis — паведамляючы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)