марэ́на², -ы, мн. -ы, -рэ́н, ж.

Травяністая расліна сямейства марэнавых, з каранёў якой здабываецца чырвоная фарба.

|| прым. марэ́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сірэ́на, -ы, мн. -ы, -рэ́н, ж.

1. У грэчаскай міфалогіі: марская істота ў выглядзе жанчыны з хвастом рыбы, якая сваім мілагучным спевам заваблівала маракоў у гібельныя месцы.

2. мн. Атрад водных млекакормячых, якія жывуць у цёплых морах і рэках.

3. Прыбор для атрымання гукаў рознай вышыні (спец.).

4. Прыстасаванне для падачы рэзкіх, моцных гукавых сігналаў, а таксама гукі, якія падаюцца такім прыстасаваннем.

Раптам завыла с. аўтамашыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сірэ́на, ‑ы, ж.

1. У грэчаскай міфалогіі — марская істота, якую ўяўлялі ў выглядзе жанчыны з хвастом рыбы або птушкі з жаночай галавой і якая сваімі спевамі заваблівала маракоў у гібельныя месцы.

2. Сірэ́ны, рэ́н. Атрад буйных водных млекакормячых з ластамі і хваставым плаўніком, што жывуць у цёплых морах і рэках.

3. Прылада для атрыманая гукаў рознай вышыні і вымярэння гукавых ваганняў.

4. Апарат, прыстасаванне для падачы моцных, рэзкіх гукавых сігналаў; гукі, якія падаюцца такімі прыстасаваннямі. Раптам завыла сірэна, абвясціўшы паветраную трывогу. Няхай. Рыгор прачнуўся і прыслухаўся: у пакой урывалася зычнае гудзенне фабрычных сірэн. Гартны. За бакенамі ўзнік абрыс, Пачуўся гук сірэны стрэчнай. Лужанін. Горад бурліў і кіпеў пасля начнога спачынку, і, здавалася, у адно зліваліся і шоргат крокаў пешаходаў, і лёскат трамваяў, і сірэны аўтамашын. Хадкевіч.

[Ад лац. siren.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)