рэ́крут

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рэ́крут рэ́круты
Р. рэ́крута рэ́крутаў
Д. рэ́круту рэ́крутам
В. рэ́крута рэ́крутаў
Т. рэ́крутам рэ́крутамі
М. рэ́круце рэ́крутах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рэ́крут, -а, М -руце, мн. -ы, -аў, м.

У Расіі з 1705 па 1874 г.: салдат-навабранец.

Здаць у рэкруты (па воінскім абавязку). Пайсці ў рэкруты (па найме).

|| прым. рэкру́цкі, -ая, -ае.

Рэкруцкая павіннасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́крут м., ист. ре́крут

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэ́крут, ‑а, М ‑руце, м.

Гіст. У дарэформеннай царскай Расіі — салдат-навабранец. Рэкрут, якога на службу вялі, Выгнаны з хаты нябога, Разам са жменькай бацькоўскай зямлі Браў абразок у дарогу. Лось. За.. час [25‑гадовай службы ў салдатах] бацькі рэкрута паміралі, жонка выходзіла за другога, і калі салдат вяртаўся дадому, яму не было дзе прытуліцца, не было за што рук зачапіць. Саламевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́крут ’салдат-навабранец’ (ТСБМ), рэ́крут, не́крут (Др.-Падб.). З польск. rekrut ’навабранец’ < ням. Rekrut ’тс’ < rekrutieren ’набіраць, вербаваць’ < фр. recruter ’тс’ (Брукнер, 457; Махэк₂, 512).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ре́крут ист. рэ́крут, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Не́крутрэкрут’ (Нас., Пятк. 2. Растарг., ТС), ’навабранец, рэкрут; няспрытны, непаваротлівы’ (Бяльк.), нёкрутка ’салдатка’ (ТС), укр. нёкрутрэкрут’, рус. некрут ’тс’. З рэкрут (гл.), фанетычныя змены тлумачацца аналогіяй ці т. зв. падвойнай аналогіяй (гл. Апель, РФВ, 1880, 2, 197–224; Альпійскі, Мовознавство, 1987, 6, 70–72), народнай этымалогіяй (з не‑ круціць, Карскі, 1, 315).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прызыўнік; навабранец, рэкрут (уст.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)