рэ́знік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рэ́знік рэ́знікі
Р. рэ́зніка рэ́знікаў
Д. рэ́зніку рэ́знікам
В. рэ́зніка рэ́знікаў
Т. рэ́знікам рэ́знікамі
М. рэ́зніку рэ́зніках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Рэ́знік1, рэ́зка, рэ́ская трава, рэза́к ’разак, Stratiotes L.’ (ЛА, 1, Мат. Гом.), ’зараснікі рагалісніку Ceratophyllum demersum L.’ (Ялік.), рэ́зьнік, рэ́зя ’рачная трава падобная да альясу, разак’ (Сл. ПЗБ), рэ́зьнік ’балотная трава’ (Нар. лекс.), рэ́ская трава ’асака, Carex L.’ (ЛА, 1). Расліна атрымала такую назву паводле вострых краёў лісця. Ад рэзаць (гл.).

Рэ́знік2 ’пшанічная аладка, спечаная з раскачанага цеста, разрэзанага на чатырохвугольныя часткі’ (Нас.), рэ́знікі ’тс’ (Сл. Гродз., Сл. рэг. лекс., Сцяшк. Сл.), рэ́зьнік ’тс’ (Янк. Мат.), ’тс’ (Бяльк.), рэ́знік ’пернік’ (Сцяшк. Сл., Юрч.), ’луста’ (Нік., 88), рэ́знічак ’тс’ (Юрч. СНЛ). Серб. і харв. реза́нац ’адрэзаны кавалак’, реза́нци ’локшыны’. Да рэзаць (гл.), параўн. яшчэ семантыку палама́нцы ’печыва з мукі; ламанцы’ (Сл. Гродз.) ад ламаць.

Рэ́знік3 ’мяснік’ (Мат. Гом., Нас., ТС, Байк. і Некр.). Гл. разнік.

Рэ́знік4 ’кош, сплецены з нітак’ (Сл. Гродз., Сл. рэг. лекс.). Дээтымалагізаваная форма ад рэзгіны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыска́я ’калючая’ (камян., ЛА 5). Ад ры́зая < рэ́заць у выніку рэгрэсіўнай асіміляцыі, параўн. рэская трава ’асака’. Гл. рэ́знік1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́жыца ’асака’ (хойн.). Ад ры́жы (гл.) па колеры расліны або ад рэз́аць (гл.), параўн. рэская трава ’асака’. Параўн. таксама рэ́знік1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ся́паць ’торкаць, калоць, тыркаць’ (Ласт.), сяпа́г ’рэзніцкі нож’, сяпа́чрэзнік’ (там жа). Няясна, магчыма, фанетычны варыянт се́паць (гл.); параўн. польск. siepacz ’бандыт, забойца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)