рэзерво́вы, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца ў запасе, у рэзерве. Рэзервовы фонд. Рэзервовы цягнік. Рэзервовая армія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэзерво́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рэзерво́вы рэзерво́вая рэзерво́вае рэзерво́выя
Р. рэзерво́вага рэзерво́вай
рэзерво́вае
рэзерво́вага рэзерво́вых
Д. рэзерво́ваму рэзерво́вай рэзерво́ваму рэзерво́вым
В. рэзерво́вы (неадуш.)
рэзерво́вага (адуш.)
рэзерво́вую рэзерво́вае рэзерво́выя (неадуш.)
рэзерво́вых (адуш.)
Т. рэзерво́вым рэзерво́вай
рэзерво́ваю
рэзерво́вым рэзерво́вымі
М. рэзерво́вым рэзерво́вай рэзерво́вым рэзерво́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

а́рмія, ‑і; Р мн. ‑ій; ж.

1. Сукупнасць узброеных (сухапутных. марскіх, паветраных) сіл дзяржавы. Савецкая Армія. Служыць у арміі. Прызывацца ў армію.

2. Сухапутныя ўзброеныя сілы (у адрозненне ад ваенна-марскіх і ваенна-паветраных сіл).

3. Злучэнне я некалькіх корпусаў або дывізія аднаго або некалькіх родаў войск, якія прызначаны для вядзення ваенных аперацый. Танкавая армія. Армія Заходняга фронту. Рэзервовая армія.

4. У дакастрычніцкай Расіі — асноўная маса сухапутных войск, якая не мела службовых прывілей, у адрозненне ад гвардыі.

5. перан.; каго-чаго. Вялікая колькасць людзей, аб’яднаных якой‑н. агульнай справай, прыкметай. Працоўная армія. Армія барацьбітоў за мір. Армія сельскіх настаўнікаў. □ Арміі грабароў і машын пайшлі ў наступленне на балоты. Лынькоў. // Вялікая колькасць каго‑н. Але гэта было нішто перад усёй колькасцю пінгвінавай арміі. Маўр.

•••

Дзеючая армія — часці арміі, якія ў час вайны знаходзяцца на фронце.

Кадравая армія — тое, што і кадравае войска (гл. войска).

Чырвоная Армія — назва Савецкай Арміі з 1918 да 1946 года.

[Фр. armée ад лац. armo — узбройваю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)