Рэ́далі ’калёсы з высокімі драбінамі, на якіх возяць сена’ (ЖНС, Касп., Крыў., Са сл. Дзіс., Сцяшк. Сл., Нар. лекс.), рэдаль ’тс’ (брасл., Сл. ПЗБ, Хрэст. дыял.), ра́дыли ’тс’ (смал.). Гл. арэдалы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рагілі ’вазок для сена, снапоў’ (Касп.). Гл. рэдалі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Арэ́далы, рэ́далі (Касп.), рэ́даль (міёр., Хр. дыял., 335) ’вялікі воз для сена’. З літ. rẽdelė ’драбіны на возе’ ці лат. redele(s) ’драбіны, скрыня на возе’, redeļi ’драбіны на возе, краты’, параўн. лат. redelnieki ’воз’ (Мюленбах-Эндзелін, 3, 501). Параўн. эст. redel ’драбіны (не толькі на возе), краты’. Лат. і літ. словы Эндзелін і Фрэнкель (712) лічаць запазычанымі з н.-ням. Reddel, якое Фрэнкель лічыць утвораным у выніку метатэзы з н.-ням. ledder ’драбіны’. Паводле Вігета (Sitzimgsber. d. gel. estn. Ges., 1927, 273), эстонскае слова належыць да фіна-угорскай лексікі і мае паралелі ў іншых фіна-угорскіх мовах; гэту думку Эндзелін прывёў у дадатках да свайго слоўніка, што падтрымлівае П. Арыета (вусна на канферэнцыі ў гонар 100‑годдзя Я. Эндзеліна, Рыга, люты, 1973). Параўн. у рускіх гаворках Эстоніі редель ’драбіны; прылада для сушкі сена’, пск. редели яслі’. Гл. Супрун, Балтийские яз., 39–40.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)