рэарганізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Арганізаваць на новых пачатках, пераўтварыць (пераўтвараць).

|| наз. рэарганіза́цыя, -і, ж.

|| прым. рэарганізацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэарганізава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. рэарганізу́ю рэарганізу́ем
2-я ас. рэарганізу́еш рэарганізу́еце
3-я ас. рэарганізу́е рэарганізу́юць
Прошлы час
м. рэарганізава́ў рэарганізава́лі
ж. рэарганізава́ла
н. рэарганізава́ла
Загадны лад
2-я ас. рэарганізу́й рэарганізу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час рэарганізава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рэарганізава́ць сов. реорганизова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэарганізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Унесці (уносіць) змены ў структуру, арганізацыю чаго‑н.; ператварыць (ператвараць). Рэарганізаваць партызанскі атрад у брыгаду. □ — Рзарганізавалі МТС, калгасы купілі машыны, няхай бы самі калгасы і рамонтам займаліся, — заўважыў Павел. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ...

Прыстаўка, якая ўтварае дзеясловы і назоўнікі са знач. паўторнасці або процілегласці, напр.: рэарганізаваць, рээвакуіраваць, рэканструкцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэарганізава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад рэарганізаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

реорганизова́ть

1. сов. рэарганізава́ць;

2. несов. рэарганізо́ўваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэарганізава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Змяніцца (змяняцца) у структуры, арганізацыі, ператварыцца (ператварацца).

2. толькі незак. Зал. да рэарганізаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)