рыштава́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рыштава́нне рыштава́нні
Р. рыштава́ння рыштава́нняў
Д. рыштава́нню рыштава́нням
В. рыштава́нне рыштава́нні
Т. рыштава́ннем рыштава́ннямі
М. рыштава́нні рыштава́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рыштава́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Часовае збудаванне з дошак, стоек або металічных трубак, якое ўстанаўліваецца ўздоўж сцен для будаўнічых або рамонтных работ.

Будынак у рыштаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

леса́I ед. нет, стр. рыштава́нні, -нняў, ед. рыштава́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рыштава́нне, ‑я, н.

Часовае збудаванне з дошак або металічных трубак, якое ўстанаўліваецца ўздоўж сцен будынка для правядзення будаўнічых або рамонтных работ. За дзвярамі вагона мільгалі цагляныя будынкі ў рыштаваннях: будаваліся станцыі. Шамякін. Разабралі рыштаванні, і.. [дом] адкрыўся людзям, радуючы вочы сваім хараством, сваёй чысцінёй, сваёй маладосцю. Мележ. Толькі прынеслі вёдры з пабелкай, як Каця Шуплякова схапіла пэндзаль, спрытна ўскочыла на рыштаванні, папрасіла сябровак, каб падалі, раствор. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тру́бачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да трубкі (у 1 знач.); прызначаны для вырабу труб, трубак. Трубачны завод. // Які складаецца з труб, трубак; зроблены, пабудаваны з труб, трубак. Трубачныя рыштаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

незако́нчаны, ‑ая, ‑ае.

Які не даведзены да канца; незавершаны. Незакончанае пісьмо. Незакончаная адукацыя. □ Высокі вежавы кран павольна рухаўся па рэйках, падаючы цэглу і раствор на рыштаванні незакончанага будынка. Хадкевіч.

•••

Незакончанае трыванне гл. трыванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трубча́сты і трубкава́ты, ‑ая, ‑ае.

Які мае форму трубы (у 1 знач.), трубкі (у 1 знач.). Трубчастая косць. Трубкаватае сцябло. // Які складаецца з трубачак, цыліндрычных ячэек (аб будове матэрыялу, рэчыва). Трубкаватыя фільтры. Трубчастая будова глебы. // Зроблены з труб, трубак. Трубчастыя рыштаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нахму́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Сурова наморшчыць (твар, лоб), насупіць (бровы). Дзяніс Давыдавіч акінуў вачыма сцяну і хутка падняўся на рыштаванні, дастаў вымяральны прыбор, як бы праверыў сябе, і нахмурыў бровы. Гурскі. [Дзед Талаш] сядзеў пануры, нахмурыўшы свой маршчыністы лоб, і думаў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тру́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

1. гл. труба.

2. Назва розных прыбораў і прыстасаванняў звычайна цыліндрычнай формы.

Рэнтгенаўская т.

3. У біялогіі і анатоміі: назва розных полых органаў цыліндрычнай формы.

Дыхальная т.

4. Частка тэлефоннага апарата з прыладай для слухання і мікрафонам.

Зняць трубку.

5. Рулон, скрутак якога-н. матэрыялу ў форме вузкай трубы.

Т. палатна.

|| памянш. тру́бачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. тру́бачны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.) і тру́бкавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Трубачны завод.

Трубачныя рыштаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сталю́га ‘прыстасаванне для распілоўкі бярвёнаў на дошкі; высокія козлы’, ‘сталярны варштат’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Касп., Бяльк., Сцяшк., Жд. 3, Сл. ПЗБ, Некр., Ян., Выг., Бір. Дзярж., Сцяцко Сл.), ‘мальберт’ (Гарэц.), ‘бандарскі станок, на якім апрацоўваюць стругам абручы, клёпкі’ (Янк. 1, Гарэц.; рагач., Арх. ГУ), столю́га, штолю́га ‘станок для апрацоўкі клёпак’ (ТС), сталю́жкі ‘козлы’ (Скарбы), сталю́гі ‘падмосткі пад стог’ (талач., ДАБМ, камент., 877). З польск. staluga, sztaluga ‘драўляная падстаўка, штатыў, козлы і пад.’, што з ням. Stellageрыштаванні; стэлаж’ з прыстасаваннем суфікса па тыпу żegluga ‘суднаходства’ (Брукнер, 512–513). Гл. Кюнэ, Poln., 99; Нававейскі, Zapożyczenia, 105, 171. Ст.-бел. сталюга, столюга (XVII ст.) з ст.-польск. staluga (Булыка, Лекс. запазыч., 193).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)