Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
РЫШТАВА́ННІ,
часовыя дапаможныя прыстасаванні (канструкцыі) для размяшчэння на неабходнай вышыні рабочых, інструментаў, матэрыялаў пры выкананні буд. і мантажных работ. Бываюць зборна-разборныя (інвентарныя стоечныя, падвесныя і інш.) і перасоўныя самаходныя. Робяцца з метал. труб з раздымнымі злучэннямі элементаў, са стальных стрыжняў і канатаў (струн), насцілаў, агараджэнняў. Прасцейшыя Р. — драўляны насціл на стойках.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
рыштава́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
Часовае збудаванне з дошак, стоек або металічных трубак, якое ўстанаўліваецца ўздоўж сцен для будаўнічых або рамонтных работ.
Будынак у рыштаванні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
леса́Iед. нет, стр.рыштава́нні, -нняў, ед. рыштава́нне, -ння ср.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Báugerüstn -(e)s, -e рыштава́нні
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Bálkengerüstn -(e)s, -e буд.рыштава́нні
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
рыштава́нне, ‑я, н.
Часовае збудаванне з дошак або металічных трубак, якое ўстанаўліваецца ўздоўж сцен будынка для правядзення будаўнічых або рамонтных работ. За дзвярамі вагона мільгалі цагляныя будынкі ў рыштаваннях: будаваліся станцыі.Шамякін.Разабралі рыштаванні, і.. [дом] адкрыўся людзям, радуючы вочы сваім хараством, сваёй чысцінёй, сваёй маладосцю.Мележ.Толькі прынеслі вёдры з пабелкай, як Каця Шуплякова схапіла пэндзаль, спрытна ўскочыла на рыштаванні, папрасіла сябровак, каб падалі, раствор.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тру́бачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да трубкі (у 1 знач.); прызначаны для вырабу труб, трубак. Трубачны завод.// Які складаецца з труб, трубак; зроблены, пабудаваны з труб, трубак. Трубачныя рыштаванні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАЛЯ́РНЫЯ РАБО́ТЫ,
пакрыццё паверхняў будынкаў, збудаванняў і вырабаў ахоўнымі, дэкаратыўнымі або інш. фарбавальнымі саставамі; разнавіднасць аддзелачных работ. Уключаюць ачыстку паверхні, нанясенне грунтавога саставу, падмазку няроўных месцаў і суцэльную шпаклёўку, шліфаванне паверхні, афарбоўку.
Ачыстку паверхні робяць пескаструменнымі апаратамі, мех. шчоткамі і шарошкамі, ручнымі інструментамі; шпаклёўку — механізаванымі шпатэлямі і пнеўматычнымі агрэгатамі, што распыляюць шпаклёвачныя саставы, якія падрыхтоўваюць у выглядзе канцэнтратаў, што разбаўляюцца на месцы работ разбаўляльнікамі да патрэбнай кансістэнцыі (гл.Лакафарбавыя матэрыялы). Пры М.р. на буд. аб’ектах выкарыстоўваюць рыштаванні і падмосткі, падвесныя люлькі, для засцярогі — ахоўныя акуляры і рэспіратары.
І.І.Леановіч.
Інструменты і прыстасаванні для малярных работ: 1—6 — пэндзлі (пабелачны, маклавіца, ручнік, флейц, філянговы, тарцоўка); 7 — футравы валік; 8 — здвоены валік для афарбоўкі труб; 9 — ванначка з сеткай; 10 — шпатэль.