ры́на
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
ры́на |
ры́ны |
| Р. |
ры́ны |
ры́н |
| Д. |
ры́не |
ры́нам |
| В. |
ры́ну |
ры́ны |
| Т. |
ры́най ры́наю |
ры́намі |
| М. |
ры́не |
ры́нах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
ры́на ж., обл. (жёлоб, труба) водосто́к м.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ры́на, ‑ы, ж.
Абл. Металічная труба для сцёку дажджавой ці снегавой вады з даху; вадасцёк. Толькі цяпер угледзеў, што рына на доме вісіць зусім крыва. Карпюк. Калі ж, нарэшце, раннім ранкам Гром грымне, дождж заплешча ў рынах, Ён [Я. Колас] выйдзе радасны на ганак З усмешкай мудрай селяніна! Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ры́на ’вадасцёкавая канава’ (шчуч., брасл., Сл. ПЗБ; Сцяшк.), ’вадасцёкавая труба’ (шальч., Сл. ПЗБ; Цых.), ’жолаб, па якім вада цячэ на кола ў млыне’ (Бяльк.), ’жолаб, вадзяны мяшок на мельніцы’ (Нас.), ры́нва ’рына’ (жытк., Нар. сл.), рус. дыял. ры́нва ’вадасток’, ’канава’, укр. ри́нва ’тс’. З польск. rynna ’жолаб’, rynwa ’жолаб’ (XVI ст.), якое з ням. Rinne ’жолаб’, ’канава’ (< ням. rennen ’бегчы’) (Брукнер, 472; Фасмер, 3, 529).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
водосто́к м. вадасцёк, -ка м.; (канавка) рышто́к, -штка́ м.; (труба) труба́, -бы́ ж., ры́на, -ны ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Капе́ль, капэ́ль ’вадасцёк’ (лунін., Шатал.), бяроз. копэ́ль ’гразкае балота’ (Шатал.), рус. капель ’капеж’, ’рына’, ст.-рус. капель ’капеж’ чэш. kápěj, kvápjij, kápij ’вадасцёк’. Прасл. kapějь/kapělь. утворанае ад kapati > ка́паць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Песчура́, пешчура, п ішчура, nitu чу рына, пя шчура ’пясчанае поле’ (полац., беш., талач., навагр., карэл., ЛА, 2; маст., Сцяшк. Сл.). Польск. piaszczura, pieszczura. Да пясок (гл.). Аб суф. ‑ур‑а гл. Слаўскі, SP, 2, 27.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
отто́к м.
1. (действие) адто́к, -ку м., сцёк, род. сцёку м.;
отто́к кро́ви физиол. адто́к крыві́;
отто́к воды́ сцёк вады́; см. оттека́ть;
2. (сток) сцёк, род. сцёку м.; (водосточная труба) обл. ры́на, -ны ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сцёк, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. сцякаць — сцячы; цячэнне вады па нахіленай плоскасці. — У гэтым і ўся сутнасць, — сцвердзіў Пажытны. — Хоць траншэя тут асабліва, глыбокая, але затое дадзім вадзе сцёк. Сапрыка.
2. Спец. Колькасць вады, што сцякае ў раку, возера, акіян за пэўны перыяд. Нават прэснай вады на Зямлі больш чым даволі — з агульнага гадавога сцёку ўсіх рэк планеты можна яе выдаць кожнаму чалавеку па дзесяць тысяч кубаметраў. «Полымя».
3. Рышток, рына, раўчук і пад., па якіх сцякае вада. Пад лямант, што чуўся з пральні, ён ужо быў дабраўся да памыйнага сцёку сярод двара, калі яму сустрэлася другая прыкрасць. Брыль.
4. Уст. і спец. Маса вадкасці, якая сцякае адкуль‑н.; паток. Забруджванне ракі сцёкамі з прамысловых прадпрыемстваў забараняецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Капе́ж, капі́ж ’каплі дажджу або талага снегу, якія падаюць са стрэх’ (ТСБМ; Некр.; драг. Нар. словаўтв.; ганц., шчуч., ст.-дар. Сл. паўн.-зах.); ’ледзяшы на стрэхах’ (петрык., Шатал.); ’ніжні край страхі, даху, які выдаецца над сцяной’ (ТСБМ, Сцяшк.; Сержп. Прымхі, Клім.), ’жолаб каля даху’ (Сцяшк.), ’месца пад страхою, куды сцякае вада або падаюць каплі са страхі’ (Яшк., Клім., Бір. Дзярж.; чэрв., дзярж., гродз., беласт. Сл. паўн.-зах.), ’стрэшка пад франтонам’ (В. В.), ’шчыт страхі’ (Бір. Дзярж.), ’стрэшка ў яме для бульбы’, ’коптар, з коптарам’ (Сцяц., зэльв.). Укр. капеж, капіж ’лядзяш’, рус. сіб. капеж ’капеж’, польск. kapież ’вадасцёк, рына’, серб.-харв. ка̑пеж (зборн.) ’кроплі’. Прасл. kapežъ, утворанае ад kapiti (каўзатыў ад kapati ’капаць’) і суфікса ‑еžь > ‑еж, параўн. бел. гібе́ж ’месца згібу нагі’, вале́ж ’павалены лес’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)