рызі́на, -ы, ж.

Эластычны матэрыял, які атрымліваецца шляхам вулканізацыі каўчуку.

Цягнуць рызіну (разм., неадабр.) — зацягваць якую-н. справу, рашэнне чаго-н.

|| прым. рызі́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рызі́на ж. рези́на;

цягну́ць ~ну — тяну́ть рези́ну

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рызі́на, ‑ы, ж.

Эластычны матэрыял, які атрымліваецца шляхам вулканізацыі каўчуку; гума.

[Ад лац. resina — смала.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рызі́на ’эластычны матэрыял з каўчуку’ (ТСБМ), рызі́нка ’сцірка’, ’тасьма з рызіны’, ’від вязання, які мае ўласцівасць расцягвацца’ (ТСБМ; Сцяшк.; навагр., НС). З рус. резина ’гума’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

губкава́ты, -ая, -ае.

Порысты, падобны на губку².

Губкаватая рызіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гу́ма, -ы, ж.

Эластычны матэрыял, які атрымліваецца шляхам вулканізацыі каўчуку; рызіна.

|| прым. гу́мавы, -ая, -ае.

Г. мячык.

Гумавая прамысловасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

микропо́ристый мікрапо́рысты;

микропо́ристая рези́на мікрапо́рыстая гу́ма (рызі́на).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пратэ́ктар², -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Патоўшчаная частка пакрышкі, якая непасрэдна сутыкаецца з дарогай.

|| прым. пратэ́ктарны, -ая, -ае.

Пратэктарная рызіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

губкава́ты гу́бчатый;

~тая рызі́на — гу́бчатая рези́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мікрапо́рысты микропо́ристый;

~тая рызі́на — микропо́ристая рези́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)