рыжава́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рыжава́ты рыжава́тая рыжава́тае рыжава́тыя
Р. рыжава́тага рыжава́тай
рыжава́тае
рыжава́тага рыжава́тых
Д. рыжава́таму рыжава́тай рыжава́таму рыжава́тым
В. рыжава́ты (неадуш.)
рыжава́тага (адуш.)
рыжава́тую рыжава́тае рыжава́тыя (неадуш.)
рыжава́тых (адуш.)
Т. рыжава́тым рыжава́тай
рыжава́таю
рыжава́тым рыжава́тымі
М. рыжава́тым рыжава́тай рыжава́тым рыжава́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рыжава́ты рыжева́тый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рыжава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі, злёгку рыжы. Валасы яго белыя, як лянок, выгаралі на сонцы і сталі рыжаватымі. Чарнышэвіч. Нізенькі і рыжаваты чалавек, пабачыўшы Міхася, ускочыў з табурэткі, замахаў рукамі, выгукнуў нешта незразумелае. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залаці́ста-рыжава́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. залаці́ста-рыжава́ты залаці́ста-рыжава́тая залаці́ста-рыжава́тае залаці́ста-рыжава́тыя
Р. залаці́ста-рыжава́тага залаці́ста-рыжава́тай
залаці́ста-рыжава́тае
залаці́ста-рыжава́тага залаці́ста-рыжава́тых
Д. залаці́ста-рыжава́таму залаці́ста-рыжава́тай залаці́ста-рыжава́таму залаці́ста-рыжава́тым
В. залаці́ста-рыжава́ты (неадуш.)
залаці́ста-рыжава́тага (адуш.)
залаці́ста-рыжава́тую залаці́ста-рыжава́тае залаці́ста-рыжава́тыя (неадуш.)
залаці́ста-рыжава́тых (адуш.)
Т. залаці́ста-рыжава́тым залаці́ста-рыжава́тай
залаці́ста-рыжава́таю
залаці́ста-рыжава́тым залаці́ста-рыжава́тымі
М. залаці́ста-рыжава́тым залаці́ста-рыжава́тай залаці́ста-рыжава́тым залаці́ста-рыжава́тых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кашта́н², -а, м.

Пра масць коней: светла-каштанавы, рыжаваты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Руды́ ’ружова-карычневы’ (ТСБМ), ’карычневы’ (докш., Янк. Мат.), рудава́ты ’трохі руды, не зусім руды’ (ТСБМ), рудова́ты ’карычневы, рыжаваты’ (ТС), руды́ ’рыжы’ (мазырск., З нар. сл.), руды́й ’нябелены’ (Сл. Брэс.), ’колер нябеленага палатна, загарэлага цела, светла-русы колер валасоў, поўсці’ (Клім.). Укр. руди́й ’руды’, рус. дыял. ру́дый ’крывава-чырвоны’, польск. rudy ’рыжы’, в.-луж. rudy ’буры’, чэш. rudý ’чырвоны, рыжы’, славен. rûd ’чырвоны, карычневы’, серб.-харв. ру̂дрыжаваты’, балг., макед. руд ’буры’. Прасл. *rudъ(jь) ’рыжы; чырвоны’ роднаснае да літ. raudónas ’чырвоны’, raũdas ’чырвоны, буланы’, rùdas ’буры’, лат. raũds ’чырвоны, рыжаваты, карычневы’, гоцк. rauþs ’чырвоны, рыжы’, ст.-в.-ням. rōt (сучаснае ням. rot), ст.-інд. rṓhitas ’чырвоны, рыжаваты’, лац. rūfus ’чырвоны’, ruber ’тс’, грэч. ἐρυθρός ’чырвоны’, якія выводзяць з і.-е. *roudh‑o‑s ’чырвоны’ (Фасмер, 3, 513; Глухак, 532).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віхру́нрыжаваты голуб з каўняром з пер’я з абодвух бакоў шыі’ (БРС). Рус. вихру́н ’тс’. Да віхор. Гл. Фасмер, 1, 324.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прасмо́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прасмаліць ​1.

2. у знач. прым. Пакрыты, насычаны смалой для трываласці. Ля берага .. гойдалася паціху дашчаная лодка, пашпакляваная і прасмоленая. Чыгрынаў. Рыжаваты хлопец у стракатай цяльняшцы адганяе мяне на сваёй вузкай гоначнай байдарцы з фанеры і прасмоленай парусіны. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упаце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць потным, спацець. Невысокі рыжаваты хлопец звяртаецца да Блахіна: — ..Твае хлопцы ўсё робяць, нібы гуляючы, з перакурамі, з жарцікамі, і ні адзін не ўпацее, а мы аж са скуры вылузваемся. Грахоўскі. — Пакажыце данясенне Дзічкоўскага, — папрасіў Сякач. Косцін упацеў, шукаючы яго. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малакасо́с, ‑а, м.

Пагард. Пра вельмі маладога чалавека, які не ведае жыцця, не можа яшчэ стала разважаць. — Давай, давай!.. Малакасос!.. Не згубіся. Цягнецца, што цяля. У твае гады я з прыскокам... — Гэта крычыць на яго, Юрку, Акцызнік. Пташнікаў. — Ну і людзі! Рабі ім дабро, старайся, а яны табе... Хоць якія там людзі. Лёшка — шчанюк, малакасос. Асіпенка. Прызнацца, не вельмі прыемна, калі вось такі рыжаваты малакасос, як дарослы, совае нос не ў сваю справу. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)