ру́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; зак. і незак.

1. зак. Скрануцца з месца, пачаць рух.

Р. з месца.

2. зак. Накіравацца куды-н.

Р. ў паход.

За кароткі час будаўніцтва значна рушылася наперад (перан.: атрымала далейшае развіццё).

3. незак. Тое, што і рухацца.

Ніхто не рушыцца з месцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ру́шыцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. ру́шыцца ру́шацца
Прошлы час
м. ру́шыўся ру́шыліся
ж. ру́шылася
н. ру́шылася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ру́шыцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ру́шуся ру́шымся
2-я ас. ру́шышся ру́шыцеся
3-я ас. ру́шыцца ру́шацца
Прошлы час
м. ру́шыўся ру́шыліся
ж. ру́шылася
н. ру́шылася
Загадны лад
2-я ас. ру́шся ру́шцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час ру́шыўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ру́шыцца сов. дви́нуться;

р. насу́страч — дви́нуться навстре́чу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ру́шыцца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; зак. і незак.

1. зак. Скрануцца з месца, пачаць рух. Здавалася, што калі не задрэмлеш хоць на адну хвіліну, дык не знойдзеш у сабе сілы рушыцца з месца. Кулакоўскі. Шырокі размашыста рушыўся насустрач гасцям, прычым жывот яго закалыхаўся, як човен на вадзе. Колас.

2. зак. Адправіцца, накіравацца куды‑н.; рушыць, скрануцца. Рушыцца ў паход. Рушыцца ў бой. □ Зыкнуў, бразнуў сталлю-чыгуном цягнік, уздрыгануў ад натугі, рушыўся, і паплылі насустрач поле, лес, хмары, слупы, звязаныя дротам. Галавач. І рушыўся скарб небагаты Ў сяло між зялёных прысад. Панчанка. // перан. Атрымаць далейшае развіццё. За гэтыя тры гады прыкметна рушылася наперад і будаўніцтва Панасюковай хаты. Навуменка.

3. незак. Разм. Тое, што і рухацца. З клуба ніхто не рушыцца, Скончыўся сход, але не сціхлі размовы. Лужанін. На глухім паўстанку Журацца агні, У жалобных сцягах Рушыцца цягнік. Глебка.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.); незак. Раздзяляцца, распадацца на часткі пад уздзеяннем якой‑н. сілы; абвальвацца. З грукатам рушыліся, правальваліся абгарэлыя бэлькі. Лынькоў. З цягам часу то адна [спала], то другая падмываюцца і рушацца ў ваду. Маўр.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.); незак., перан. Знікаць, варушацца, разбурацца (пра планы, надзеі, традыцыі і пад.). Старое рушыцца, знікае, уступаючы месца новаму, маладому. Гартны. Па краіне магутным поступам ішла калектывізацыя, усюды рушыліся асновы старасветчыны. Шчарбатаў. Стары свет рушыцца, на змену яму прыходзіць новы. Шматаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ру́шыцца ’скрануцца з месца, пачаць рух’, ’накіравацца’, ’абвальвацца’, ’разбурацца’ (ТСБМ), ’пачаць рух’, рушыць (ТСБМ), рушэнне ’паход’ (Гарэц. 1). Укр. ру́шити, руша́ти ’рухаць, варушыць’, рус. ру́шить ’разбураць’, польск. ruszyć ’рушыць, крануцца’, н.-луж. rušowaś ’бушаваць, шумець’, чэш. rušiti ’турбаваць (каго-небудзь), парушаць (цішыню)’, славац. rušiť ’крануцца, рушыць’, славен. rúšiti ’трэсці, калаціць, зносіць’, серб.-харв. ру̏шити ’разбураць’, балг. ру́ша ’тс’, ст.-слав. роушити ’тс’. Звязваюць з рух (гл.) і ў якасці індаеўрапейскіх адпаведнікаў прыводзяць літ. raũsti, rausiù, rausiaũ ’рыць, капацца’, лат. ràust, ‑šu, ‑su ’разграбаць, месці’, літ. rausis ’пячора’, rūỹs, rūsas ’пограб’, ст.-ісл. rúst ’руіны, разбураная сцяна’ і інш. (Фасмер, 3, 525). Борысь (528) узводзіць да *rušiti [< *ruchi‑ < *rou̯s‑ī‑] ’надаваць рух, папіхаць, рушыць, парушаць’, вытворнае ад незахаванага прасл. *rusti ’рыць, капаць, пераварочваць, парушаць (напрыклад, зямлю)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разварушы́цца, -рушу́ся, -ру́шышся, -ру́шыцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць варушыцца, рухацца.

Мурашкі разварушыліся.

2. перан. Пачаць актыўна дзейнічаць.

|| незак. развару́швацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смаргану́ць

‘шугануць, рушыцца куды-небудзь’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. смаргану́ смарганё́м
2-я ас. смаргане́ш смарганяце́
3-я ас. смаргане́ смаргану́ць
Прошлы час
м. смаргану́ў смаргану́лі
ж. смаргану́ла
н. смаргану́ла
Загадны лад
2-я ас. смаргані́ смаргані́це
Дзеепрыслоўе
прош. час смаргану́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

завярта́ць

‘павярнуць, пачаць рушыцца ў іншым напрамку’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. завярта́ю завярта́ем
2-я ас. завярта́еш завярта́еце
3-я ас. завярта́е завярта́юць
Прошлы час
м. завярта́ў завярта́лі
ж. завярта́ла
н. завярта́ла
Загадны лад
2-я ас. завярта́й завярта́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час завярта́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

абру́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; зак.

1. гл. рушыцца.

2. перан., на каго-што. Імкліва напасці.

А. з пагрозамі.

А. на ворага.

|| незак. абру́швацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 знач.).

|| наз. абрушэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)