рухаві́к
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
рухаві́к |
рухавікі́ |
| Р. |
рухавіка́ |
рухавіко́ў |
| Д. |
рухавіку́ |
рухавіка́м |
| В. |
рухаві́к |
рухавікі́ |
| Т. |
рухавіко́м |
рухавіка́мі |
| М. |
рухавіку́ |
рухавіка́х |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
рухаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Машына, якая пераўтварае які-н. від энергіі ў механічную работу.
Р. унутранага згарання.
Рэактыўны р.
2. перан., чаго. Пра сілу, якая пабуджае да чаго-н., садзейнічае росту, развіццю ў якой-н. галіне (высок.).
Навука — магутны р. прагрэсу.
|| памянш. рухавічо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рухаві́к, -ка́ м., в разн. знач. дви́гатель;
○ р. уну́транага згара́ння — дви́гатель вну́треннего сгора́ния;
ве́чны р. — ве́чный дви́гатель
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
рухаві́к, ‑а, м.
1. Машына, якая ператварае які‑н. від энергіі ў механічную энергію; машына, якая прыводзіць у рух што‑н. Паравы рухавік. Рэактыўны рухавік. Дызельны рухавік.
2. чаго. Сіла, якая пабуджае да чаго‑н., садзейнічае росту, развіццю чаго‑н.
•••
Рухавік унутранага згарання — рухавік, у якім паліва згарае ўнутры цыліндра пад поршнем.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рухаві́к-генера́тар
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
рухаві́к-генера́тар |
рухаві́к-генера́тары |
| Р. |
рухаві́к-генера́тара |
рухаві́к-генера́тараў |
| Д. |
рухаві́к-генера́тару |
рухаві́к-генера́тарам |
| В. |
рухаві́к-генера́тар |
рухаві́к-генера́тары |
| Т. |
рухаві́к-генера́тарам |
рухаві́к-генера́тарамі |
| М. |
рухаві́к-генера́тары |
рухаві́к-генера́тарах |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
перпе́туум-мо́біле, нескл., м. (кніжн.).
Вечны рухавік.
Вынаходнікі перпетуум-мобіле.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ратацы́йны, -ая, -ае.
Заснаваны на прынцыпе кручэння асобных дэталей.
Р. рухавік.
Ратацыйная машына.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
маласі́льны, -ая, -ае.
Які мае невялікую магутнасць, сілу; слабы.
М. рухавік.
|| наз. маласі́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тро́нкавы, ‑ая, ‑ае.
У выразе: тронкавы рухавік — рухавік унутранага згарання.
[Ад фр. tronc — ствол.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
водостолбово́й / водостолбово́й дви́гатель гидр. водаслупавы́ рухаві́к.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)