рухаві́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рухаві́к рухавікі́
Р. рухавіка́ рухавіко́ў
Д. рухавіку́ рухавіка́м
В. рухаві́к рухавікі́
Т. рухавіко́м рухавіка́мі
М. рухавіку́ рухавіка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

рухаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Машына, якая пераўтварае які-н. від энергіі ў механічную работу.

Р. унутранага згарання.

Рэактыўны р.

2. перан., чаго. Пра сілу, якая пабуджае да чаго-н., садзейнічае росту, развіццю ў якой-н. галіне (высок.).

Навука — магутны р. прагрэсу.

|| памянш. рухавічо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рухаві́к, -ка́ м., в разн. знач. дви́гатель;

○ р. уну́транага згара́ння — дви́гатель вну́треннего сгора́ния;

ве́чны р. — ве́чный дви́гатель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рухаві́к, ‑а, м.

1. Машына, якая ператварае які‑н. від энергіі ў механічную энергію; машына, якая прыводзіць у рух што‑н. Паравы рухавік. Рэактыўны рухавік. Дызельны рухавік.

2. чаго. Сіла, якая пабуджае да чаго‑н., садзейнічае росту, развіццю чаго‑н.

•••

Рухавік унутранага згарання — рухавік, у якім паліва згарае ўнутры цыліндра пад поршнем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рухавік 1/24, 595; 9/198

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

рухаві́к м. тэх. Mótor m -s, -tóren, Kráftmaschine f -, -n; Tríebwerk n -(e)s, -e;

бензі́навы рухаві́к Benzínmotor m, Óttomotor m;

рухаві́к уну́транага згара́ння Verbrénnungsmotor m;

карбюра́тарны рухаві́к Vergásermotor m;

раке́тны рухаві́к Rakétentriebwerk n -(e)s, -e;

2. перан. Tríebkraft f -, -kräfte

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

РУХАВІ́К,

энергасілавая машына, якая пераўтварае энергію рознага віду ў мех. работу або ў кінетычную энергію рэактыўнага струменя. У залежнасці ад тыпу Р. работа можа быць атрымана ад вярчальнага ротара (у ротарных машынах), зваротна-паступальнага руху поршня (у поршневых машын), рэактыўнага апарата і інш. Падзяляюцца на стацыянарныя, перасоўныя і транспартныя. Прыводзяць у дзеянне рабочыя машыны, трансп. сродкі (сухапутныя, водныя, паветраныя, касмічныя), вытв.-тэхнал. ўстаноўкі, камунальныя і быт. машыны і прылады і інш.

Р., якія пераўтвараюць прыродныя энергет. рэсурсы (паліва, энергію ветру, вады і інш.) у мех. энергію, наз. першаснымі Р. Да іх адносяцца цеплавыя рухавікі, гідраўлічныя рухавікі, ветрарухавікі. Другасныя Р. пераўтвараюць у работу энергію, атрыманую ад першасных Р. ці ад пераўтваральнікаў і накапляльнікаў энергіі (сонечных батарэй, інерцыйных і спружынных механізмаў і інш.): электрычныя рухавікі (у т. л. асінхронныя электрарухавікі, сінхронныя электрарухавікі), пнеўмарухавікі, інерцыйныя рухавікі, гіравыя, спружынныя, некаторыя гідраўлічныя і інш.

Першым мех. Р. было вадзяное кола, якое выкарыстоўвалася для падачы вады ў арашальныя сістэмы (краіны Стараж. Усходу, Егіпет, Кітай, Індыя). Ветрарухавікі барабаннага тыпу з’явіліся ў Стараж. Егіпце і Кітаі, з 7 ст. ў Персіі пачалі будаваць больш дасканалыя крыльчатыя, якія з 12—13 ст. пашырыліся ў Еўропе для прыводу ветраных млыноў (гл. Вятрак). З 13 ст. рабіліся спробы стварэння вечнага рухавіка. Цеплавы Р. — поршневая параатмасферная машына пабудавана Т.Ньюкаменам у 1705, універсальны цеплавы Р. — паравая машына — Дж.Уатам у 1784, паравая турбіна прамысл. значэння — Ч.А.Парсансам у 1884, практычна прыгодны рухавік унутранага згарання — франц. механікам Э.​Ленуарам у 1860, 4-тактавы газавы Р. — Н.А.Ота ў 1876, дызельны — Р.К.Дызелем у 1897 (гл. Дызель). У 1-й пал. 20 ст. створаны газавая турбіна, рэактыўны рухавік, ядзерная сілавая ўстаноўка. Гл. таксама Авіяцыйны рухавік, Аўтамабільны рухавік, Суднавы рухавік.

Літ.:

История техники. М., 1962;

Радость познания. Т. 4. Человек и машины: Пер. с англ. М., 1986.

У.​М.​Сацута.

Рухавікі: а — паравы Ньюкамена (1 — бак з вадой, 2 — поршань са штокам, 3 — цыліндр, 4 — упырскванне вады, 5 — паравы кацёл); б — газавы 4-тактны Ота (1 — выхад газаў, 2 — упуск паветра, 3 — упуск газу, 4 — слізгальны клапан, 5 — гарэнне газу, 6 — абалонка з ахаладжальнай вадой, 7 — поршань).

т. 13, с. 476

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рухаві́к-генера́тар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рухаві́к-генера́тар рухаві́к-генера́тары
Р. рухаві́к-генера́тара рухаві́к-генера́тараў
Д. рухаві́к-генера́тару рухаві́к-генера́тарам
В. рухаві́к-генера́тар рухаві́к-генера́тары
Т. рухаві́к-генера́тарам рухаві́к-генера́тарамі
М. рухаві́к-генера́тары рухаві́к-генера́тарах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Газавы рухавік 3/288

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Пускавы рухавік 8/629—630

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)