ру́скі² гл. рускія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ру́скі¹, -ага, м.

Нацыянальны танец рускіх, а таксама музыка да гэтага танца.

Танцаваць рускага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ру́скі I

1. прил. ру́сский;

2. в знач. сущ. ру́сский;

~кая печ — ру́сская печь

ру́скі II сущ. (пляска) ру́сская

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ру́скі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Ру́скі
Р. Ру́сак
Ру́скаў
Д. Ру́скам
В. Ру́скі
Т. Ру́скамі
М. Ру́сках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ру́скі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ру́скі ру́ская ру́скае ру́скія
Р. ру́скага ру́скай
ру́скае
ру́скага ру́скіх
Д. ру́скаму ру́скай ру́скаму ру́скім
В. ру́скі (неадуш.)
ру́скага (адуш.)
ру́скую ру́скае ру́скія (неадуш.)
ру́скіх (адуш.)
Т. ру́скім ру́скай
ру́скаю
ру́скім ру́скімі
М. ру́скім ру́скай ру́скім ру́скіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ру́скі

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. ж. -
Н. ру́скі ру́ская ру́скія
Р. ру́скага ру́скай ру́скіх
Д. ру́скаму ру́скай ру́скім
В. ру́скага ру́скую ру́скіх
Т. ру́скім ру́скай
ру́скаю
ру́скімі
М. ру́скім ру́скай ру́скіх

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ру́скі 1,

гл. рускія.

ру́скі 2, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да Русі. Расіі. Руская гісторыя. Руская прырода. Рускае грамадства.

2. Які мае адносіны да рускіх, належыць ім. Руская мова. Руская культура. // Уласцівы рускім, такі, як у рускіх. Рускі характар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ру́скі ’які мае адносіны да Русі, Расіі’, ’які мае адносіны да рускіх’ (ТСБМ), старое ’у Беларусі хрысціянін усходняга абраду’, ’украінец’ (Стан.), рускій, руськійрускі’ (Бяльк.), ст.-бел. руський (1440 г.), рускии ’тс’ (Карскі, 1, 199), сюды ж ру́скі ме́сяц ’пра нешта вельмі доўгае ў часе’ (ТС), ру́ськый мі́сяць, ру́ськый рык ’цэлы, біты, добры месяц, год’ (Клім.), ру́скі по́яс (rúski pojis) ’вузкая і доўгая тканіна’ (Варл.). Прыметнік вядомы ўсім славянскім мовам у сучасным значэнні, параўн. аднак польск. ruski ’усходнеславянскі’, ст.-слав. русьскъ (у адносінах да князя Святаполка, гл. ESJSt, 13, 784). Часцей за ўсё звязваюць са ст.-фін. азначэннем германскага племені *Rōtsi ’варагі, шведы, што нападалі на фінскія землі’, сучаснае фін. Ruotsi ’Швецыя’, што ідэнтыфікуецца з першай часткай ст.-ісл. róþsmenn або róþskarlar ’грабцы, мараходы’. Ст.-ісл. Rróþsmenn або Róþskarlar у сваю чаргу паходзяць са швед. Roslagen — назвы ўзбярэжжа Упланда. У якасці аналагічных выпадкаў перанясення назвы заваёўнікаў на заваяванае насельніцтва прыводзяцца франкі (Францыя), нарманы (Нармандыя), навагрэкі (Φωμιοί) лангабарды (Ламбардыя), балгары (Фасмер, 3, 522; з разглядам версій — ESJSt, 13, 783–785; Трубачоў, Слав. языкозн., XII, 23). Значэнне ’надта доўгі’, параўн. і польск. ruski miesiąc, мажліва адлюстроўвае разыходжанні і ў сістэме мер Вялікага княства Літоўскага, параўн. Скурат., Меры, 34.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ру́скія, -іх, адз. -і, -ага, м.

Усходнеславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Расіі.

|| ж. ру́ская, -ай, мн. -ія, -іх.

|| прым. ру́скі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

украі́нска-ру́скі украи́нско-ру́сский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)