Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
ру́скі1,
гл. рускія.
ру́скі2, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да Русі. Расіі. Руская гісторыя. Руская прырода. Рускае грамадства.
2. Які мае адносіны да рускіх, належыць ім. Руская мова. Руская культура.// Уласцівы рускім, такі, як у рускіх. Рускі характар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ру́скі
1.прым rússisch;
ру́ская мо́ва die rússische Spráche, das Rússische (sub);
2.у значназм Rússe m -n, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Ру́скі ’які мае адносіны да Русі, Расіі’, ’які мае адносіны да рускіх’ (ТСБМ), старое ’у Беларусі хрысціянін усходняга абраду’, ’украінец’ (Стан.), рускій, руській ’рускі’ (Бяльк.), ст.-бел.руський (1440 г.), рускии ’тс’ (Карскі, 1, 199), сюды ж ру́скі ме́сяц ’пра нешта вельмі доўгае ў часе’ (ТС), ру́ськый мі́сяць, ру́ськый рык ’цэлы, біты, добры месяц, год’ (Клім.), ру́скі по́яс (rúski pojis) ’вузкая і доўгая тканіна’ (Варл.). Прыметнік вядомы ўсім славянскім мовам у сучасным значэнні, параўн. аднак польск.ruski ’усходнеславянскі’, ст.-слав.русьскъ (у адносінах да князя Святаполка, гл. ESJSt, 13, 784). Часцей за ўсё звязваюць са ст.-фін. азначэннем германскага племені *Rōtsi ’варагі, шведы, што нападалі на фінскія землі’, сучаснае фін.Ruotsi ’Швецыя’, што ідэнтыфікуецца з першай часткай ст.-ісл.róþsmenn або róþskarlar ’грабцы, мараходы’. Ст.-ісл.Rróþsmenn або Róþskarlar у сваю чаргу паходзяць са швед.Roslagen — назвы ўзбярэжжа Упланда. У якасці аналагічных выпадкаў перанясення назвы заваёўнікаў на заваяванае насельніцтва прыводзяцца франкі (Францыя), нарманы (Нармандыя), навагрэкі (Φωμιοί) лангабарды (Ламбардыя), балгары (Фасмер, 3, 522; з разглядам версій — ESJSt, 13, 783–785; Трубачоў, Слав. языкозн., XII, 23). Значэнне ’надта доўгі’, параўн. і польск.ruski miesiąc, мажліва адлюстроўвае разыходжанні і ў сістэме мер Вялікага княства Літоўскага, параўн. Скурат., Меры, 34.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ру́скія, -іх, адз. -і, -ага, м.
Усходнеславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Расіі.
|| ж.ру́ская, -ай, мн. -ія, -іх.
|| прым.ру́скі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)