румя́нец, -нцу, м.

Ружовы ці яркачырвоны колер твару, шчок.

Здаровы р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

румя́нец

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. румя́нец румя́нцы
Р. румя́нцу румя́нцаў
Д. румя́нцу румя́нцам
В. румя́нец румя́нцы
Т. румя́нцам румя́нцамі
М. румя́нцы румя́нцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

румя́нец, -нцу м. румя́нец

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

румя́нец м.

1. румя́нец, -нцу м.;

2. перен., разг. чы́рвань, -ні ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

румя́нец, ‑нцу, м.

1. Ружовы ці ярка-чырвоны колер твару. Перада мной стаяла вясёлая, гаваркая жанчына са здаровым румянцам на абветраных шчоках. Бажко. // Чырвань ад прыліву крыві да твару. Румянец збянтэжанасці і сарамлівасці нечакана заліў шчокі хлопца. Гарбук.

2. перан.; чаго. Разм. Ружовая ці ярка-чырвоная афарбоўка, асвятленне неба пры ўзыходзе сонца. Кожны дзень цвіце на небе Маладой зары румянец. Хадыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Румя́нец ’ружовы ці ярка-чырвоны колер твару’, ’ружовая ці ярка-чырвоная афарбоўка неба пры ўзыходзе сонца’ (ТСБМ). Да румяны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чы́рвань, -і, ж.

1. гл. чырвоны.

2. Чырвоная пляма, пачырваненне ад прыліву крыві, запалення.

3. Румянец.

Твар наліўся чырванню.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разрумя́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., каго-што.

Выклікаць румянец на твары ў каго-н.; зрабіць румяным.

Мароз разрумяніў шчокі.

|| незак. разрумя́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зарумя́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Зрабіць румяным; выклікаць румянец. Мароз зарумяніў твар. // Запячы да з’яўлення румянай скарынкі; падрумяніць. Зарумяніць пірог.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Руж1румянец’: руж на шчоках (Гартны). Гл. ружовы.

Руж2 ’румяны’ (Ласт.). Праз польск. ruż ’тс’ з франц. rouge ’чырвоны’ (Брукнер, 470).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)