руле́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. руле́тка руле́ткі
Р. руле́ткі руле́так
Д. руле́тцы руле́ткам
В. руле́тку руле́ткі
Т. руле́ткай
руле́ткаю
руле́ткамі
М. руле́тцы руле́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

руле́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Інструмент для вымярэння даўжыні — лента з дзяленнямі, якая накручваецца на валік.

2. Прыстасаванне для азартнай гульні ў выглядзе рухомага круга з нумараванымі ямкамі, па якіх коціцца шарык, а таксама сама гэта гульня.

Гуляць у рулетку.

|| прым. руле́тачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

руле́тка ж., в разн. знач. руле́тка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

руле́тка в разн. знач. руле́тка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

руле́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Вузкая лента (пераважна стальная) з дзяленнямі, якая накручваецца на валік, змешчаны ў футарале, і служыць для вымярэння чаго‑н. Разам з Іванам Сямёнавічам вучні рулеткай вымяралі двор, забівалі ў зямлю калочкі. Курто.

2. Прыстасаванне для азартнай гульні ў выглядзе рухомага круга з нумараванымі ямкамі, па якім коціцца шарык, а таксама сама гэта гульня.

[Фр. roulette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Руле́тка ’вузкая стужка (пераважна стальная) з дзяленнямі, якая накручваецца на валік’, ’прыстасаванне для азартнай гульні’ (ТСБМ). З франц. roulette ’колца’ < roul ’кола’ праз рус. руле́тка, у Расію слова трапіла ў XIX ст. (Фасмер, 3, 518).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выме́рны, -ая, -ае.

1. Такі, які можа быць вымераны.

Вымерная велічыня.

2. Які служыць для вымярэння.

Вымерная рулетка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выме́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, які можа быць вымераны. Вымерная велічыня.

2. Які служыць для вымярэння, вымяральны. Вымерная рулетка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камо́рніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каморніка, належыць яму. Каморніцкі абмер зямлі. Каморніцкая рулетка. □ Паўз дарогу бялелі каморніцкія тычкі і межавыя слупы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Руле́т ’кумпяк, з якога вынята костка і якому нададзена форма каўбасы’, ’ежа з сечанага мяса ці бульбы з якой-небудзь начынкай, запечаная ў выглядзе прадаўгаватага кавалка, звычайна акруглай формы’, ’пірог з цеста, згорнутага ў некалькі слаёў з салодкай начынкай’ (ТСБМ). Рус., укр. руле́т, балг. руле́т, ру́ло, рулад. З заходнееўрапейскіх моў, крыніца распаўсюджання — франц. roulette ’колца; ролік; рулетка’ < rouler ’каціць; катаць; скочваць’. Чаму ў пералічаных славянскіх мовах значэнне ’рулет’ атрымала франц. roulette ’кольца’, а не roulade ’рулет’ (> ням. Roulade ’рулет’) — невядома, магчыма, таму, што скрылёк рулета нагадвае кола (Чарных, 2, 127).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)