Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
руле́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
1. Інструмент для вымярэння даўжыні — лента з дзяленнямі, якая накручваецца на валік.
2. Прыстасаванне для азартнай гульні ў выглядзе рухомага круга з нумараванымі ямкамі, па якіх коціцца шарык, а таксама сама гэта гульня.
Гуляць у рулетку.
|| прым.руле́тачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
руле́ткаж., в разн. знач.руле́тка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
руле́ткав разн. знач.руле́тка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
руле́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
1. Вузкая лента (пераважна стальная) з дзяленнямі, якая накручваецца на валік, змешчаны ў футарале, і служыць для вымярэння чаго‑н. Разам з Іванам Сямёнавічам вучні рулеткай вымяралі двор, забівалі ў зямлю калочкі.Курто.
2. Прыстасаванне для азартнай гульні ў выглядзе рухомага круга з нумараванымі ямкамі, па якім коціцца шарык, а таксама сама гэта гульня.
[Фр. roulette.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РУЛЕ́ТКА (франц. roulette ад rouler каціць),
1) інструмент для гравіравання на метал. пласціне. Складаецца са стальнога кальца (з зубчастай насечкай на вобадзе), замацавана на сагнутым стрыжні.
2) Р. вымяральная — метал., пластмасавая або з матэрыі стужка са штрыхавой шкалой, адградуіраванай у міліметрах, сантыметрах і метрах. Даўж. да 100 м. Звычайна змотваецца ў рулон, які ўкладваецца ў спец. футарал.
3) Азартная гульня са спец. прыстасаваннем у выглядзе вярчальнага круга з нумараванымі гнёздамі, у якія пападае кінуты касцяны шарык. Гульцы робяць стаўкі на пэўныя нумары ці групы нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
руле́ткаж.
1.тэх. Bándmaß n -es, -e, Zentimétermaß n, Róllbandmaß n;
2. (гульня) Roulétt(e) [ru-] n -s, -e і -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
руле́тка
(фр. roulette, ад rouler = каціць)
1) інструмент для вымярэння ў выглядзе вузкай (пераважна стальной) стужкі з дзяленнямі, якая накручваецца на валік, змешчаны ў футарале;
2) прыстасаванне для азартнай гульні ў выглядзе рухомага круга з нумараванымі ямкамі, па якім коціцца шарык, а таксама сама гэта гульня.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Руле́тка ’вузкая стужка (пераважна стальная) з дзяленнямі, якая накручваецца на валік’, ’прыстасаванне для азартнай гульні’ (ТСБМ). З франц.roulette ’колца’ < roul ’кола’ праз рус.руле́тка, у Расію слова трапіла ў XIX ст. (Фасмер, 3, 518).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
руле́тка
(фр. roulette, ад rouler = каціць)
1) інструмент для вымярэння ў выглядзе вузкай (пераважна стальной) стужкі з дзяленнямі, якая накручваецца на валік, змешчаны ў футляры;
2) прыстасаванне для азартнай гульні ў выглядзе рухомага круга з нумараванымі ямкамі, па якім коціцца шарык, а таксама сама гэта гульня.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)