руле́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. руле́т руле́ты
Р. руле́ту руле́таў
Д. руле́ту руле́там
В. руле́т руле́ты
Т. руле́там руле́тамі
М. руле́це руле́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

руле́т, -у, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Ежа з сечанага мяса ці бульбы з якой-н. начынкай, запечаная ў выглядзе батона, а таксама кандытарскі выраб з начынкай.

Мясны р.

Р. з макам.

2. Кумпяк, з якога вынята костка і якому нададзена круглая форма.

|| прым. руле́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

руле́т кул. руле́т, -ту м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

руле́т, -та м., кул. руле́т;

мясны́ р. — мясно́й руле́т;

біскві́тны р. — бискви́тный руле́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

руле́т, ‑а, М ‑леце, м.

1. Кумпяк, з якога вынята костка і якому нададзена форма каўбасы.

2. Ежа з сечанага мяса ці бульбы з якой‑н. начынкай, запечаная ў выглядзе прадаўгаватага кавалка, звычайна акруглай формы.

3. Пірог з цеста, згорнутага ў некалькі слаёў з салодкай начынкай. Рулет з макам.

[Фр. roulette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Руле́т ’кумпяк, з якога вынята костка і якому нададзена форма каўбасы’, ’ежа з сечанага мяса ці бульбы з якой-небудзь начынкай, запечаная ў выглядзе прадаўгаватага кавалка, звычайна акруглай формы’, ’пірог з цеста, згорнутага ў некалькі слаёў з салодкай начынкай’ (ТСБМ). Рус., укр. руле́т, балг. руле́т, ру́ло, рулад. З заходнееўрапейскіх моў, крыніца распаўсюджання — франц. roulette ’колца; ролік; рулетка’ < rouler ’каціць; катаць; скочваць’. Чаму ў пералічаных славянскіх мовах значэнне ’рулет’ атрымала франц. roulette ’кольца’, а не rouladeрулет’ (> ням. Rouladeрулет’) — невядома, магчыма, таму, што скрылёк рулета нагадвае кола (Чарных, 2, 127).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

руле́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. руле́та руле́ты
Р. руле́ты руле́т
Д. руле́це руле́там
В. руле́ту руле́ты
Т. руле́тай
руле́таю
руле́тамі
М. руле́це руле́тах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Скукла́ць ‘з’есці, зжэрці’ (Нас.). Запазычанне з польск. skukłać ‘змяць; збіць, змардаваць’. Апошняе да kukłać < kukła, kukiełka ‘калач, рулет’ < лат. cucullus і cuculla ‘галаўны ўбор’ (Брукнер, 280). Іншага паходжання ску́кліць ‘нанізаць’ (паст., Сл. ПЗБ) ад ку́кла ‘звязка, нізка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярту́ты мн. л. ’баранкі’ (петрык., Мат. Гом.), відавочна, пранікла з укр. мовы; параўн. укр. бук. верту́т, верту́тарулет, від пірага з макам, тварагом, павідлам’. Не выключана рэгіянальнае ўтварэнне ад вярце́ць (гл.). Суфікс ‑ут‑ мае экспрэсіўны характар, прынамсі, у бел. гаворках (Сцяцко, Афікс. наз., 70, 129).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)