рука́цца
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
рука́юся |
рука́емся |
| 2-я ас. |
рука́ешся |
рука́ецеся |
| 3-я ас. |
рука́ецца |
рука́юцца |
| Прошлы час |
| м. |
рука́ўся |
рука́ліся |
| ж. |
рука́лася |
| н. |
рука́лася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
рука́йся |
рука́йцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
рука́ючыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
рука́цца несов., обл. здоро́ваться (пожимая руку)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
рука́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Абл. Вітацца, паціскаючы адзін аднаму руку. — Я вас заўважыў яшчэ пры месяцы — стрымліваючы смяшок, хмыкнуў носам Коўбец і пачаў рукацца. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рука́цца ’вітацца, паціскаючы адзін аднаму руку’ (ТСБМ), руча́цца ’вітацца за руку’ (Касп.). Ад рука (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Накара́скацца ’навязацца’ (кіраўск., Нар. сл.). Да караскацца ’карабкацца’ (гл.), аднак семантыка сведчыць аб сувязі з адна рукацца ’адвязацца, адчапіцца’, з якога, відаць, шляхам субстытуцыі суфіксаў і было ўтворана слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вітацца, кланяцца; здароўкацца (разм.); рукацца (абл.) □ падаваць руку
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Руча́цца 1 ’запэўніваць, гарантаваць, прымаць на сябе адказнасць’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), руча́ць ’запэўніваць у чым-небудзь, як бы даючы руку ў знак вернасці’ (Нас., Бяльк.), параўн. народны выраз гарантыі або праўдзівасці: даю руку на адсячэнне. Да рука (гл.), параўн. даручы́ць, заручы́цца і іншыя вытворныя, літаральна ’падаючы руку, пацвердзіць праўдзівасць (дамову, заданне і пад.)’, гл. Шустар-Шэўц, 2, 1251; Бязлай, 3, 189. Паводле іншай версіі (параўн. Глухак, 532), для паўднёваславянскага арэала рэканструюецца прасл. дыял. *ručati, запазычанае з прагерманскага *rōkjan ’забяспечыць, даставіць’ (> ст.-в.-ням. ruohhjan, ruochen ’тс’), што на фоне шматлікіх фактаў, якія тлумачаць першую версію, падаецца малаверагодным.
Руча́цца 2 ’вітацца за руку’ (Касп. Віц.). Гл. рукацца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)