рукаві́цы, -ві́ц, адз. рукаві́ца, -ы, ж.

Род пальчатак з аддзяленнем толькі для вялікага пальца.

Кажуховыя р.

Брызентавыя р. (рабочыя).

Трымаць у вожыкавых рукавіцах каго (разм.) — абыходзіцца з кім-н. строга, сурова.

|| памянш. рукаві́чкі, -чак, адз. рукаві́чка, -і, ДМ -чцы, ж.

|| прым. рукаві́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рукаві́цы, -ві́ц, ед. рукаві́ца ж. ва́режки, рукави́цы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рукаві́цы, ‑віц; адз. рукавіца, ‑ы, ж.

Адзенне на кісці рук з аддзелам звычайна толькі для вялікага пальца. У кажуховых рукавіцах, Падперазаўшы свой бушлат, Ідзём змяніць на будаўніцтве Сваіх сяброў з другіх брыгад. А. Александровіч. Спрытна перабіраючы пруткамі, [цётка Мар’я] вязала рукавіцу. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рукаві́цы ’адзенне на кісці рук’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), рукаві́ца, рукові́цы ’тс’ (ТС). Рус., укр. рукави́ца, польск. rękavica, н.-луж. і в.-луж. rukajca, чэш. rukavice, славац. rukavica, славен. rokavica, серб.-харв. рука̀вица, балг. ръкави́ца. Прасл. *rǫkavica ’рукавіца’ < *rǫkavъ ’рукаў’ (гл. рукаў).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рукаві́ца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. рукаві́ца рукаві́цы
Р. рукаві́цы рукаві́ц
Д. рукаві́цы рукаві́цам
В. рукаві́цу рукаві́цы
Т. рукаві́цай
рукаві́цаю
рукаві́цамі
М. рукаві́цы рукаві́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вя́заны, -ая, -ае.

Зроблены вязаннем.

Вязаныя рукавіцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грубашэ́рсны, -ая, -ае.

3 грубай, нізкага гатунку шэрсці.

Грубашэрсныя рукавіцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́блены, -ая, -ае.

1. Штучна выкліканы, ненатуральны.

Робленая весялосць.

2. Выкананы ручным вязаннем.

Робленыя рукавіцы.

|| наз. ро́бленасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акра́вак, -ра́ўка, мн.а́ўкі, -ра́ўкаў, м.

Абрэзак, кавалак, частка чаго-н. (лыка, скуры і пад).

Рукавіцы з акраўкаў аўчыны.

|| прым. акра́ўкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рукаві́чнік, ‑а, м.

Майстар, які вырабляе рукавіцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)