рукаво́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рукаво́ рукавы́
Р. рукава́ рукаво́ў
Д. рукаву́ рукава́м
В. рукаво́ рукавы́
Т. рукаво́м рукава́мі
М. рукаве́ рукава́х

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

рукаво́, ‑а, н.

Абл. Рукаў. Мундзір, скамечаны без жалю, вісіць, спусціўшы рукаве. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рука́ў ’частка адзення, якая пакрывае руку’, ’адгалінаванне ад галоўнага вусця ракі’, ’труба ці кішка для адводу вадкасцей, газаў, сыпучых целаў’ (ТСБМ), ’частка адзення’ (Сл. ПЗБ, ТС), рукаво́ ’рукаў’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), сюды ж рука́ўніна ’вузкае самаробнае палатно для рукавоў сарочак’ (гродз., Нар. сл.), рукоўя́нка ’камбінаваная сарочка’ (ТС), рука́ўчык ’невялікая торбачка’, рукове́ц ’нарукаўнік’ (там жа). Укр. рука́в, рус. рука́в, польск. rękaw, н.-луж. і в.-луж. rukaw, чэш. і славац. rukáv, славен. rokáv, серб.-харв. ру̀ка̑в, балг. ръка́в. Вытворныя ад рука (гл.), Фасмер, 3, 515.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)