ружа́нец

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ружа́нец ружа́нцы
Р. ружа́нца ружа́нцаў
Д. ружа́нцу ружа́нцам
В. ружа́нец ружа́нцы
Т. ружа́нцам ружа́нцамі
М. ружа́нцы ружа́нцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ружа́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

У некаторых хрысціян: шнурок з пацеркамі або вузельчыкамі для адлічвання прачытаных малітваў або паклонаў у час малітвы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ружа́нец, -нца м., церк. чётки ед. нет;

ні да та́нца, ні да ружа́нца — ни бо́гу све́чка, ни чёрту кочерга́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ружа́нец, ‑нца, м.

У некаторых хрысціян — шнурок з нанізанымі на ім пацеркамі для адлічвання прачытаных малітваў або паклонаў у часе малітвы. Бабулька сядзела на сонечным баку гары і высушанымі, як курыныя лапы, рукамі перабірала чорныя гарошыны ружанца. Карпюк.

•••

Ні да танца, ні да ружанца гл. танец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ружа́нец ’у некаторых хрысціян — шнурок з нанізанымі на ім пацеркамі для адлічэння прачытаных малітваў або паклонаў у часе малітвы’ (ТСБМ). З польск. różaniecружанец’, якое, паводле Фасмера (3, 493), з’яўляецца калькай з с.-лац. rosārium ’тс’ < rosa ’ружа’. Паводле Брукнера (466), польск. różaniec утворана ад прыметніка różany (у спалучэнні różany wianek < ням. Rosenkranz ’вянок з ружаў; ружанец’). Польск. różaniec першапачаткова называлі ’малітоўнік дзевы Марыі са 150 малітвамі, які быў пераплецены пацеркамі для падліку малітваў’, а потым — і самі пацеркі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ража́нецружанец’ (ашм., Станк.; астрав., Сл. ПЗБ). Ад ружа́нец (гл.), які ў сваю чаргу з лац. rosa ’ружа’. Мена у/а адбылася ў выніку падаўжэння галоснага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чётки ед. нет, церк. ружа́нец, -нца м.; па́церкі, -рак мн., ед. па́церка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Па́цер, па́церы, па́ціры ’малітва наогул і асабліва «Ойча наш» (Нас., ТСБМ, Яруш., Кліх, Мядзв., Др.-Падб.; мін., гродз., Шн. 2; Сл. ПЗБ), ’ружанец, пацеркі, з якімі моляцца’ (Сцяшк.), ст.-бел. пацеръ, патеръ ’тс’ (1516 г.) запазычаны са ст.-польск. pacierz, pacierze ’тс’, якое прыйшло (у X ст.) са ст.-чэш. páteř, дзе азначала лац. малітву, што пачынаецца словамі pater noster ’Ойча наш’. Пазней, калі малітваў чыталі некалькі, іх адлічвалі на ружанцы — пацерках (шарыках з ружовага дрэва, нанізаных на нітку). Таму пазней pater noster стала азначаць ’адна пацерка’, а выраз скараціўся да pater. Адсюль паходзіць і па́церка (гл.) (Насовіч, 395; Брукнер, 390; Махэк₂, 437; Шцібер, RÉS, 1961, 39, 8; Булыка, Лекс. запазыч., 180).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)