ро́ў

‘працяглы крык жывёлы; моцны плач’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. ро́ў
Р. ро́ву
Д. ро́ву
В. ро́ў
Т. ро́вам
М. ро́ве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ро́ў

‘канава’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ро́ў равы́
Р. ро́ва раво́ў
Д. ро́ву рава́м
В. ро́ў равы́
Т. ро́вам рава́мі
М. ро́ве рава́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

роў¹, ро́ва, мн. равы́, раво́ў, м.

Доўгае паглыбленне, выкапанае ў зямлі; канава.

Процітанкавы р.

|| памянш. раво́к, раўка́, мн. раўкі́, раўко́ў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

роў², ро́ву, м.

1. Моцны працяглы крык некаторых жывёлін; гукі, якія нагадваюць такі крык.

Мядзведжы р.

Р. самалётаў.

Р. буры (перан.).

2. Моцны плач (разм.).

Дзеці ўсчалі р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

роў I (род. ро́ва) м. ров, кана́ва ж., овра́г

роў II (род. ро́ву) м., в разн. знач. рёв;

р. быка́ — рёв быка́;

р. бу́ры — рёв бу́ри;

р. гарма́т — рёв ору́дий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

роў 1, рова; мн. равы, ‑оў; м.

Доўгае паглыбленне, выкапанае ў зямлі; канава. Над нёманскай далінай узвышалася поле з глыбокімі равамі, пракладзенымі снегавою і навальнічнаю вадою, з высокімі пагоркамі, заросшымі хмызам. Колас. Дзе мост над ровам — Летам на світанку Не замаўкаюць песні салаўёў. Хведаровіч.

роў 2, рову, м.

1. Моцны працяглы крык некаторых жывёл. Раптам.. [Яніна] пачула наперадзе мядзведжы роў. Мурашка. // Гукі, якія напамінаюць такі крык. З ровам самалётаў шырылася радаснае хваляванне ў грудзях. Мележ. На дарозе пуста. Даўно ўжо знік лесавоз з вачэй, ні яго рову, ні пылу. Ракітны.

2. Разм. Моцны плач. І плачу было тут, і слёз, і рову. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Роў1 ’доўгае паглыбленне ў зямлі, канава’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Шат., Бяльк., Стан., ТС, Сл. ПЗБ), ’яр, лагчына’ (Байк. і Некр.), ’баразна’ (Куч.), ’трэшчыны на пятах’ (паст., ігн., Сл. ПЗБ), рове́ц ’раўчак’, ’разора’, ’паз у вушаку’, ’прабор у валасах’ (ТС), ро́вам, рава́мі ’моцным струменем’ (шум., навагр., Сл. ПЗБ), роў ’невялікі прыродны вадаём’ (ганц., ЛА, 2), рів ’мачулішча’ (драг., кобр., ЛА, 4), ров, роў, рӥв ’ручай, прамыіна, мелкае месца на рацэ’ (зах.-палес., ЛА, 5), ’доўгі, мелкі капец бульбы’ (кобр., Нар. сл.), ’круглая яма на высокім месцы для захоўвання бульбы зімою’ (віл., ст.-дар., Яшк.). Укр. рівроў, канава’, рус. ров ’канава’, карэл. ’баразна паміж градамі’, пск. ’палонка’, ро́вы ’ямы’; польск. rów ’канава’, ’акоп’, ’западзіна’, в.-луж., н.-луж. row ’магіла’, чэш. row ’тс’, славен. rȍv, ròv, rovíščeроў, канава’, ’акоп’, ’капальня, яма’, серб. ро̏в, ро̑вроў, глыбокая канава’, ’акоп’, харв. rȏv ’тс’, макед. ровроў’, балг. ров, дыял. ро́вът ’тс’, ст.-слав. ровъ ’яма’, ’роў’, ’магіла’. Прасл. *rovъ — утварэнне з суф. ‑vъ (як *kovъ < *kovati) ад *rovati < ryti (Міклашыч, 285; ESJSt, 13, 778) < *reu̯o‑ < і.-е. *reuH‑ ’рыць, капаць, вырываць, дзерці’ (Сной–Бязлай, 3, 199–200), з якога выйшлі: ст.-грэч. οὐρόςроў’ (Фасмер, 3, 488), лац. ob‑ruere ’засыпаць, закопваць’, ē‑ruere ’выкопваць, вырываць, выграбаць’ (Махэк₂, 520).

Роў2 ’моцны працяглы крык некаторых жывёл’, ’гукі, што напамінаюць такі крык’, ’моцны плач’ (ТСБМ). Да раўці́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рык, -у, м.

Моцны працяглы роў (хатніх жывёл); дзікі роў, злоснае рыканне (лясных жывёл).

Р. каровы.

Ільвіны р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

яр, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

Круты бераг, роў, лагчына.

Глыбокі я.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раўці́, раву́, раве́ш, раве́; равём, равяце́, раву́ць; роў, раўла́, раўло́; раві́; незак.

1. Утвараць рык, роў (пра жывёл).

Карова раве.

2. Моцна плакаць (разм.).

Чаго ты равеш?

3. Моцна гаварыць, крычаць, пець (разм.).

4. перан. Утвараць гукі, падобныя на роў жывёл.

Завіруха раве.

Самалёты равуць.

|| аднакр. раўну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)