Ро́сля ’рост як працэс’ (карэліц., Марц.; Янк. 3.; лун., Шатал.; ганц., ст.-дар., ігн., Сл. ПЗБ). Другаснае ўтварэнне (Слаўскі, SP, 1, 106). Утворана ад дзеепрыметніка *orsl‑ъ ’які вырас, рослы’ і суф. *‑ja > *roslʼa.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рошч ’рост, росля’ (іўеў., Сл. ПЗБ). З прасл. *orst‑jь < orsti > расці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́слены ’прарослы’ (Нас.) — дзеепрыметнік з суф. *‑ěn‑ ад дзеяслова раслі́ць ’дапускаць збожжа да прарошчвання (у калоссях), зерне — на солад’ (там жа), які з назоўніка рослік, росля (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рост ’павелічэнне колькасці, прырост’, ’фігура, вышыня чалавека або жывёлы’, ’росля раслін’ (ТСБМ, Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ), роставы ’вегетатыўны’ (Байк. і Некр.). Укр. ріст, рус. рост, польск. wzrost ’рост’, н.-луж. zrost ’вышыня чалавека’, zrostnośćросля’, в.-луж. róst ’рост чалавека’, ’нарасць’, чэш. růst ’рост, развіццё’, vzrůst ’рост, прырост, павелічэнне’, славац. rast, rastenie, vzrastanie ’рост’, vzrast ’фігура’, славен. rȃst ’рост, развіццё; расліннасць’, серб. ра̑ст ’рост, фігура’, харв. rȃst ’тс’, ’развод шлюбу’, макед. раст ’рост, удасканаленне’, растеж ’тс’, балг. ръст ’рост, вышыня’, растѐжросля’ (хаця БЕР, 6, 378 балг. ръст адносіць да връст ’узрост’), ст.-слав. растъ ’рост’. Прасл. *orstъ, якое з і.-е. *ord‑tǒ‑, роднаснае лац. arduus ’высокі’, гальск. ardu̯o‑ ’Ардэны’, ірл. ard ’высокі, вялікі’, алб. rit ’расту’, авест. ərəẟva‑ ’прамы, высокі’ (Фасмер, 3, 505).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раслі́на ’прадстаўнік расліннага свету’ (Нас., Касп., ТСБМ), раслі́на ’культурная расліна’ (ТС). Параўн. укр. росли́на, польск. roślina, чэш. rostlina, славен. rastlina ’тс’, рус. дыял. раслина́ ’росласць’. Ад *росль, росля (гл.) пры дапамозе суф. ‑ін(а), параўн. рус. поросль, заросли, польск. narośl. Сюды ж расле́нны ’надта ўрадлівы’ (светлаг., SOr, 34, 357).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́слік ’парастак’ (рэч., Мат. Гом.), ’парасткі бульбы’ (лід., Сл. ПЗБ), ро́слі, рослікі́, ро́слік ’парасткі прарошчанага жыта’ (воран., пін., рэч., ЛА, 2), рослі́ ’парасткі бульбы’ (навагр., З нар. сл., Жыв. сл.), ро́сьля ’тс’ (Нар. словатв.), ро́слі ’тс’ (Сцяшк. Сл.), ро́сьля ’тс’ (чаш., Касп.), ’парастак з насення, карэнішча, клубня, цыбуліны’ (Стан.). Узыходзіць да прасл. *orslь, якое з *ors‑lъ ’рослы, які вырас’ < *orsti (Слаўскі, SP, 1, 103 і 106) < orst‑ti (Махэк₂, 525) > расці́ (гл.). Суфікс ‑lь з ‑l‑jь. Формы на ‑ля пад уплывам другаснага росля (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)