рома́шка ж., бот. рамо́н, -ну м., рамо́нак, -нку м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рамо́нак, -нку, (о цветке) -нка м., бот. рома́шка ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рама́шка ’рамонак’ (Сл. ПЗБ; краснап., мсцісл., Бяльк.), Matricaria chamomilla альбо Anthemis romana — аптэчны рамонак. Адзначаецца, што старыя людзі гавораць рамонак, а не рамашка (навагр., Сл. ПЗБ). Хутчэй за ўсё, русізм, параўн. рус. рома́шка, якое вядома з XVIII ст. Відаць, з’яўляецца сцяжэннем выразу, што сустракаўся ў стражытных рускіх друкаваных слоўніках — рус. романова трава, як даслоўны пераклад з лац. Anthemis romana (Чарных, 2, 122).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)